Брызгліна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брызглі́на[1] (Euonymus) — род кветкавых раслін сямейства Брызглінавыя (Celastraceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Вечназялёныя і лістападныя кусты або невялікія дрэвы. Галінкі гладкія ці ў густых бародаўках. Лісце авальна-падоўжанае, супраціўнае. Кветкі двухполыя, рознага колеру, пляскатыя, у паўпарасоніках, зрэдку — адзіночныя. Плод — скурыстая каробачка.
Арэал
Налічваецца каля 220 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі (асабліва ў Кітаі, Японіі, Індакітаі, Гімалаях), Амерыцы і Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі ў лясах, хмызняках па берагавых схілах рэк і ў ярах трапляюцца брызгліна бародаўчатая і брызгліна еўрапейская, вырошчваюць шэраг інтрадукаваных відаў.
Некаторыя віды
- Euonymus europea — Брызгліна еўрапейская
- Euonymus verrucosa — Брызгліна бародаўчатая, ці Брызгліна гузаватая
- Euonymus sacrosancta — Брызгліна свяшчэнная
Значэнне і выкарыстанне
Дэкаратыўныя, лекавыя (сардэчны, гіпатэнзіўны, ірвотны, слабіцельны, вітамінны сродак), інсектыцыдныя, тэхнічныя (драўнінныя, гутаперчаносныя, фарбавальныя і алейныя) расліны. Усе часткі брызгліны ядавітыя (маюць сардэчны гліказід эванізід), у лісці да 170 мг% аскарбінавай кіслаты.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 51. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads