Брызгліна бародаўчатая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брызгліна бародаўчатая (Euonymus verrucosa) — лістападны куст сямейства брызглінавых. Народныя назвы: брузглявіна, страмяніна, трамяліна, бружнеўнік.
Remove ads
Апісанне
Куст вышынёй 1—2 м, з круглаватымі галінкамі, укрытымі рыжаватымі або чорна-бурымі бародаўкамі. Лісце падоўжана-эліпсоіднае, па краі зубчастае. Кветкі дробныя, зеленавата-жоўтыя. непрыкметныя, у 3—9-кветкавым парасоніку. Каробачкі канічныя, цёмна-чырвоныя, чатырохлопасцевыя, прыплюснута-грушападобныя. Насенне чорнае, бліскучае, з ярка-чырвонымі прынасеннікамі.
Пашырэнне
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, на Каўказе, Малой Азіі, у Іране, Кітаі, Японіі, Карэі. На Беларусі трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Расце ў хвойных і мяшаных лясах, у хмызняку на берагах рэк, у ярах. Цвіце ў маі—чэрвені, плады выспяваюць у верасні—кастрычніку.
Выкарыстанне
Гутаперчаносная, фарбавальная і лекавая расліна.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads