Квінслендскі ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Квінслендскі ўніверсітэтmap
Remove ads

Квінслендскі ўніверсітэт (англ.: University of Queensland) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Брысбен у штаце Квінсленд.

Хуткія факты Квінслендскі ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Галоўны кампус займае большую частку прыгарада Сент-Люсія на беразе ракі на паўднёвы захад ад цэнтральнага дзелавога раёна Брысбена. Іншыя кампусы і аб'екты ўніверсітэта размешчаны па ўсім Квінслендзе, найбуйнейшымі з якіх з'яўляюцца кампус Гатан і медыцынская школа Майн. Замежныя ўстановы ўніверсітэта ўключаюць офіс у Вашынгтоне і клінічную школу ў Луізіяне ў ЗША. Універсітэт аб'ядноўвае больш за 100 навукова-даследчых інстытутаў і цэнтраў, такія як Інстытут малекулярнай біянавукі, Аўстралійскі даследчы і тэхналагічны цэнтр Boeing, Аўстралійскі інстытут біяінжынерыі і нанатэхналогій, Цэнтр устойлівых інжынерных інавацый і інш. Універсітэт мае сярод сваіх выпускнікоў і былых супрацоўнікаў двух лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі (Пітэр Чарлз Догерці і Джон Харсаньі), больш за 100 алімпійцаў, якія выйгралі мноства залатых медалёў.

Remove ads

Структура

  • Факультэт бізнесу, эканомікі і права
  • Факультэт інжынерыі, архітэктуры і інфармацыйных тэхналогій
  • Факультэт здароўя і паводніцкіх навук
  • факультэт гуманітарных навук, мастацтваў і сацыяльных навук
  • Факультэт медыцыны
  • Факультэт прыродазнаўства

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads