Брестская газета

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Брестская газета» (бел.: Брэсцкая газета) — былая беларуская недзяржаўная газета, якая выдавалася з 18 лістапада 2002 года[5] па 30 снежня 2020 года[6]. Распаўсюджвалася ў Брэсце і Брэсцкай вобласці. Друкавалася пераважна на рускай мове.

Хуткія факты «Брестская газета», Арыгінальная назва ...

Уваходзіла ў склад Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі».

Remove ads

Гісторыя

Першы нумар «Брестской газеты» выйшаў на 12 старонках. Максімальны аб’ём за час выхаду газеты — 40 старонак[7]. Дзень выхаду — чацвер.

У кастрычніку 2013 года «Брестская газета» абнавіла дызайн: змяніліся вёрстка, шрыфты, лагатып[8].

У 2015 годзе рэдакцыя была вымушана скараціць тыраж газеты ў сувязі з эканамічным крызісам у Беларусі[9].

У чэрвені 2019 года чыноўнікі адмовілі журналісту «Брестской газеты» ва ўваходзе ў новы будынак Брэсцкага абласнога суда на тэматычную прэс-канферэнцыю з нагоды яго адкрыцця з-за «адсутнасці акрэдытацыі»[10]. Газета актыўна асвятляла пратэсты супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам[11].

Палітычны крызіс 2020-х гадоў

Журналістаў, якія супрацоўнічаюць з рэдакцыяй, неаднаразова затрымлівалі і судзілі падчас працы на акцыях пратэсту ў Брэсце[12][13][14][15][16]. У кастрычніку 2020 года выданне далучылася да сумеснай заявы Беларускай асацыяцыі журналістаў і рэдакцый незалежных СМІ з нагоды ціску на партал «TUT.BY» і абмежавання доступу да незалежных сайтаў[2][3]. Газета заняла актыўную грамадзянскую пазіцыю супраць гвалту пры асвятленні пратэстаў, распачала кампанію падпіскі на сябе палітычных зняволеных, друкавала іх адказы на свае лісты за краты[6].

У канцы лістапада ад Брэсцкай абласной друкарні прыйшоў ліст з паведамленнем, што час друку газеты пераносіцца з раніцы на тры гадзіны дня[6]. У рэдакцыі склалася ўражанне, што супадзенне па часе, якое вяло да нязручнасці ў чытачоў, якія прывыклі купляць газету, пачынаючы з 11 гадзін раніцы, невыпадкова: паводле дамовы з «Белпоштай» якраз у 15 гадзін нумар павінен быў трапляць на ўчастак па апрацоўцы друкаванай прадукцыі для далейшай дастаўкі падпісчыкам, што стала фізічна немагчымым[6]. На наступны дзень пасля гэтага ліста Брэсцкая абласная друкарня, у якой газета друкавалася ўсе 18 гадоў, без усякай прычыны і зусім адмовілася друкаваць выданне з 2021 года; факс пра гэта падпісаў Вячаслаў Шахлевіч, дырэктар друкарні[17].

З нагоды «ціску на папулярнае незалежнае рэгіянальнае выданне» Аб’яднаныя Масмедыі звярнуліся да Шахлевіча, Брэсцкага гар- і аблвыканкамаў, Міністэрства інфармацыі з мэтай паспрыяць перагляду рашэння[18]. На думку старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца, сітуацыя з «Брестской газетой» пацвярджае ціск уладаў на рэгіянальную прэсу, бо «тое, што гэта адбываецца на ўзроўні гаспадарчых суб’ектаў, нікога не павінна падманваць»[11].

У канцы 2020 года галоўнаму рэдатару Віктару Марчуку і іншым журналістам пракуратура Брэста вынесла афіцыйнае папярэджанне за «распаўсюд недакладнай інфармацыі», але азнаёміцца са зместам дакумента не дала, верагодна заўвага была вынесена з-за відэазвароту супраць гвалту[19].

Каб пазбегнуць штрафных санкцый у сувязі з негарантаванай дастаўкай тыражу, у выніку было вырашана адмовіцца ад паслуг «Белпошты» па падпісцы на першае паўгоддзе 2021 года[20][21]. 19 студзеня 2021 года стала вядома, што «Брестская газета» часова прыпыняе свой выпуск па прычыне таго, што ўсе беларускія друкарні адмовіліся друкаваць газету[22][23].

19 сакавіка 2021 года галоўнаму рэдактару Віктару Марчуку пракуратура вынесла папярэджанне за заклік да несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, але дзе і калі было здзейснена правапарушэнне яе супрацоўнікі сказаць не змаглі[24].

8 ліпеня 2021 года ў рэдакцыі прайшоў ператрус, які быў часткай маштабнага пагрому незалежных беларускіх медыя[25][26]. Падставы для ператрусу былі невядомыя, праз два дні рэдакцыя паведаміла, што ў супрацоўнікаў забралі ўсю тэхніку[27].

Ленінскі раённы суд Брэста ў лістападзе 2021 года дадаў у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў сайт газеты, а ў красавіку 2022 года – яе Telegram-канал[28].

У 2023 годзе КДБ аб’явіў газету экстрэмісцкім фарміраваннем[29].

Remove ads

«Брестская газета» ў сеціве

З 2009 года ў «Брестской газеты» ёсць свой сайт, на якім спачатку з’яўлялася інфармацыя, якая змяшчалася і ў друкаванай версіі. Змест сайта абнаўляўся адзін раз на тыдзень.

У 2017 годзе дызайн сайта абнавіўся. Змянілася падача інфармацыі, навіны сталі публікавацца штодня. Таксама на сайце ёсць аўтарскія матэрыялы, якія не друкуюцца ў газеце, відэазапісы, фотарэпартажы, апытанкі[30].

З 2011 года «Брестская газета» пачала весці анлайн-трансляцыі. Упершыню 6 ліпеня карэспандэнты перадавалі ў прамым эфіры, што адбывалася на маўклівай акцыі пратэсту ў Брэсце[31].

Remove ads

Аўтары ў штаце

  • Віктар Марчук, дырэктар — галоўны рэдактар
  • Людміла Селех, намеснік галоўнага рэдактара
  • Марыя Маляўка, карэспандэнт
  • Ірына Шаціла, карэспандэнт
  • Віялета Гайдамакіна, карэспандэнт
  • Крысціна Галавійчук, карэспандэнт
  • Вікторыя Палякова, карэспандэнт
  • Эдуард Аліфярук, карэспандэнт

Ацэнкі

На думку выкладчыка факультэта журналістыкі БДУ Данііла Шаўрова, газета выгадна адрозніваецца высокай доляй аналітычных матэрыялаў на фоне іншых выданняў Брэстчыны. Такія артыкулы маюць розны геаграфічны фокус, і рэспубліканскі, і рэгіянальны, што робіць іх патэнцыйна цікавымі для любой аўдыторыі. Станоўча ацэнены калонкі галоўнага рэдактара Віктара Марчука, прыводзяцца ў прыклад артыкулы шэрагу іншых аўтараў газеты[32].

Юрыст і палітычны вязень Максім Знак у лісце да рэдакцыі ў студзені 2021 года напісаў, што ён ганарыцца калектывам газеты, «які быў побач у самых ізаляваных прасторах» і «не змяніў сабе, бо газета, напэўна, магла б нешта выдаваць, што друкавалі б, але наўрад ці б чыталі»[33].

Remove ads

Узнагароды

  • Дыплом Брэсцкага аблвыканкама «За канструктыўны падыход да асвятлення розных сфер жыццядзейнасці рэгіёна» (2010)[34].
  • Прэмія старшыні Брэсцкага аблвыканкама «За актыўную журналісцкую пазіцыю» журналісткі Жанны Сідарук (2011)[35], якая перадала яе сям’і актывіста Івана Стасюка, затрыманага напярэдадні акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» і арыштаванага на 10 сутак за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі[36].
  • Дыплом за першае месца ў намінацыі «Найлепшае журналісцкае раследаванне і зваротная сувязь з чытачамі» конкурсу «Найлепшая рэгіянальная газета года 2013», арганізаванага Асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі»[37].
  • Дыплом трэцяй ступені ў намінацыі «Найлепшы аналітычны матэрыял» конкурсу «Найлепшая рэгіянальная газета 2015», арганізаванага Асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі»[38].
  • Перамога ў намінацыях «Найлепшая рэгіянальная газета года», «Найлепшае журналісцкае расследаванне» (Людміла Селех і Ала Вёрстава), «Найлепшая сацыяльная акцыя года» конкурсу «Найлепшая рэгіянальная газета 2018», арганізаванага Асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі»[39].
  • Перамога ў намінацыях «Найлепшае журналісцкае расследаванне і зваротная сувязь з чытачамі» (Крысціна Галавійчук за серыю матэрыялаў пра галадаючых братоў), «Адукацыя і культура» (Ірына Шаціла, «За свой счёт закупил антисептики»), «Беларуская мова» (Марыя Маляўка, за серыю матэрыялаў «Мова перамен») конкурсу «Найлепшае рэгіянальнае медыя» Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі» ў 2020 годзе[40][41].
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads