Бычковыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бычкі́ (Gobiidae) — сямейства рыб атрада акунепадобных.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня 7,5 мм — 90 см. Брушныя плаўнікі зрослыя, утвараюць круглы прысосак, што дазваляе рыбам утрымлівацца пры моцных рухах вады.
Віды
Выдзяляецца больш за 200 родаў, каля 600 відаў; пераважна ў трапічных і субтрапічных водах усіх акіянаў. Донныя, прыбярэжнамарскія, саленаватаводныя і прэснаводныя рыбы. Найбольш вядомыя бычкі: каліфарнійскі сінепалосы (Lythrypnus dalli), кругляк (Neogobius melanostomus), бланкет (Aphia minuta), каспійская пугалаўка (Benthophilus macrocephalus), мартавік (Mesogobius batrachocephalus), травянік (Zosterisessor ophiocephalus) і інш.; на Беларусі — бычок-пясочнік (Neogobius fluviatilis).
Remove ads
Экалогія
Большасць бычкоў кормяцца доннымі беспазваночнымі, ёсць драпежныя і планктонаедныя віды.
Нерастуюць вясной. Ікру адкладваюць у гнёзды, якія падрыхтоўваюць самцы.
Значэнне і выкарыстанне
Некаторыя віды (кругляк, пясочнік, шырман і інш.) маюць прамысловае значэнне.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads