Бяляк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бяля́к, губа авечая, хрушч (Albatrellus ovinus) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства скутыгеравых.
Шапка дыяметрам 5—10 см, пукатая, потым пляскатая, з хвалістым краем; белая, часта са светла-жоўтымі плямамі. Трубачкі кароткія, з дробнымі порамі белага або лімонна-жоўтага колеру, прырослыя да мякаці. Мякаць белая, шчыльная, сырападобная, пры высыханні жаўцее. Ножка цыліндрычная, да асновы звужаная, белая, гладкая, даўжынёй 3—4 см і 1—2 см у дыяметры. Споры гладкія, бясколерныя, амаль круглыя.
Распаўсюджаны пераважна ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я і ў Аўстраліі. Пашыраны на тэрыторыі Беларусі ў старых хвойных лясах, расце часта вялікімі групамі ў жніўні — верасні.
У маладым узросце ядомы грыб, спажываецца свежы, сушаны.
Remove ads
Літаратура
- Бяляк // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
- Бяляк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 56. — 192 с. — 60 000 экз.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads