Бярозка (прыток Крывінкі)
рака ў Беларусі, прыток Крывінкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бяро́зка, Верхняя Крывіна — рака ў Бешанковіцкім і Сенненскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Крывінка (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 34 км. Плошча вадазбору 330[2] (348[3]) км². Сярэдні расход вады ў вусці 2,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.
Пачынаецца з возера Бярозаўскае, цячэ па Чашніцкай раўніне ў Сенненскім раёне і Полацкай нізіне ў Бешанковіцкім раёне. Упадае ў Крывінку на паўднёвы ўсход ад Бешанковічаў паблізу ад вёсак Верхняе Крывіна і Кошчава.
Даліна і абалона невыразныя, асабліва ў межах, дзе рака цячэ па балоце. Рэчышча ад вёскі Буднікі да вёскі Арляны на працягу 21 км каналізаванае, шырыня 8—20 м.
Асноўныя прытокі — рэкі Вітунь (леваруч) і Арлянка (праваруч). У басейне ракі азёры Альшанка, Сянно, Бярозаўскае, Бароўка, Добрына, Сосна і інш.
Уздоўж ракі знаходзяцца вёскі Арляны, Рубеж, Ганкавічы, Буднікі, Крывое Сяло.
Рэжым Бярозкі вывучаўся ў 1926—1934 гадах на гідралагічным пасту Ганкавічы[3].
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты N-35-48. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)
- Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 1 верасня 2021. (руск.) (Праверана 28 чэрвеня 2023)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads