Альшанка (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альша́нка[2] — возера ў Беларусі, у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярозка (прыток Крывінкі) за 13 км на паўночны ўсход ад горада Сянно, за 1 км на поўдзень ад аграгарадка Ходцы, каля вёскі Карпавічы.
Плошча паверхні возера 0,36 км². Даўжыня 1,68 км, найбольшая шырыня 0,31 км. Найбольшая глыбіня дасягае 11,1 км, сярэдняя 5,6 м.
Даўжыня берагавой лініі 3,95 км. Аб’ём вады 2,03 млн м³.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, на поўначы і поўдні вышынёй 7—12 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, у заходняй і паўночна-ўсходняй частках забалочаныя. Дно пясчанае, глыбей 2—4 м выслана гліністым ілам. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 20 % плошчы возера. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Злучана пратокай з возерам Абразцы. Упадаюць ручаі. Падводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 4 м.
У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты N-35-48. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads