Бірнікская культура

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бірнікская культура
Remove ads

Бі́рнікская культура (англ.: Birnirk culture) — археалагічная культура продкаў інуітаў на Алясцы (ЗША) і ў Чукоцкай аўтаномнай акрузе (Расія). Існавала ў прамежку паміж 600 г. і 1300 г. З'яўляецца пераходнай ад Старажытнай берангаморскай культуры да культуры Туле.

Хуткія факты Бірнікская культура Жалезны век, Геаграфічны рэгіён ...
Remove ads

Даследаванне

Бірнікская культура была вылучана амерыканскім археолагам Уілбертам Картэрам у 1950-х гг. у выніку раскопак у месцы Бірнік (Пігнік) каля мыса Прынца Уэльскага. На думку вучоных, яна ахоплівала ўзбярэжжа паўночнага захаду Аляскі, усходу і паўночнага ўсходу Чукоткі, у тым ліку астравы Святога Лаўрэнція і Урангеля. Найхутчэй, першасным раёнам узнікнення была Чукотка, і толькі потым культура распаўсюдзілася на Аляску. Генетычныя даследаванні 2014 г. рэшткаў прадстаўнікоў Бірнікскай культуры з азіяцкай часткі паказалі, што яны былі прамымі продкамі сучасных інуітаў.

Remove ads

Асаблівасці

Бірнікская культура вылучаецца асаблівасцямі апрацоўкі каменю, гарпуннымі навершамі са шпорамі і бакавымі лёзамі, сланцавымі лёзамі, трохкутнымі санкамі і лукамі з кітовага вуса, складанымі відэльцамі для мяса, створанымі як для элегантнасці, так і практычнасці.

Носьбіты Бірнікскай культуры жылі ў невялікіх раззасяроджаных абшчынах, карысталіся паўзямлянкавымі жытламі з драўлянага або касцянога каракаса, абкладзенага дзёрнам, ужывалі мяса цюленяў, дзікіх птушак, карыбу, кітоў. Цюленім і кітовым тлушчом абагравалі і асвятлялі жытлы. Бірнікцы былі выдатнымі мастакамі. Яны гравіравалі касцяныя прылады, выразалі гузікі, падвескі і зашпількі ў форме галоў жывёл.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads