Бірштаны

горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Бірштаныmap
Remove ads

Бірштаны[2][3], таксама Бірштанас (літ.: Birštonas) — горад у паўднёвай Літве, на правым беразе ракі Нёман. Адміністрацыйны цэнтр Бірштанскага самакіравання Ковенскага павета.

Хуткія факты Краіна, Павет ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Помнік Вітаўту

Першыя згадкі аб Бірштанах (Birsten, Birstan)[4] адносяцца да 1382 года, калі тут заснавалі паселішча крыжакі, а ў 1529 годзе паселішча атрымала гарадскія правы і герб. Пасля 1410 года паселішча ўвайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Тут часта спыняліся вялікія князі літоўскія пад час каралеўскіх паляванняў у мясцовых лясах.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў Расійскай імперыі. У 1846 годзе тут былі адкрытыя крыніцы мінеральных вод, з гэтага часу паселішча атрымала значнае развіццё як курортны цэнтр.

Thumb
Касцёл Святога Антонія Падуанскага

Пасля Першай сусветнай вайны горад увайшоў у склад Літвы. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. У 1966 годзе Бірштаны пераўтвораны з пасёлка гарадскога тыпу ў горад. З 1990 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі. Бірштаны вядомы сваімі крыніцамі мінеральнай вады, вакол якіх пабудаваны санаторыі. Мінеральная вада выкарыстоўваецца для лячэбных працэдур.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
Remove ads

Фестывалі

У горадзе праводзяцца шматлікія фестывалі. Адзін з іх — гэта фестываль джаза, які праводзіцца кожныя два гады ў канцы сакавіка. Гэты фестываль прываблівае тысячы аматараў джазу, не толькі з Літвы, а і з іншых краін. Бірштанскі фестываль джазу праводзіцца ўжо на працягу апошніх дваццаці гадоў.

Турызм

Thumb
Крыніца мінеральнай вады

Бірштаны вядомы сваімі крыніцамі мінеральнай вады, вакол якіх пабудаваныя санаторыі. Мінеральная вада выкарыстоўваецца для лячэбных працэдураў (мінеральных басейнаў) і г. д. У наваколлях горада існуюць два самыя вядомыя санаторыі: Бірштанас — Тулпы і Вярсме Бос, якія прапаноўваюць агульную тэрапію, водную тэрапію, мінеральныя басейны і масаж, а таксама шмат іншых лячэбных працэдураў.

У сучасных Бірштанах шмат невялікіх атэляў, а ў наваколлях горада існуюць сельскія домікі для адпачынку. Недалёка ад горада ёсць Вітаўтаў узгорак, дзе праводзіліся палявання вялікіх князёў літоўскіх.

Remove ads

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads