Сігулда
горад у Латвіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сігулда (лат.: Sigulda) — горад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Сігулдскага края. Плошча 18,2 км². Насельніцтва 11 821 чал. (2016). Знаходзіцца за 53 км ад Рыгі. Знаходзіцца ў даліне ракі Гаўя. З-за радовішчаў чырвонага камню Сігулда мае мянушку «Швейцарыі ў Відзэмэ».
Remove ads
Гісторыя
Датай заснавання горада лічыцца 1207 год, калі Ордэнам Мечаносцаў быў заснаваны замак Зэгевольд, або Зігвальд (ням.: Siegwald — «Лес перамогі»). У выніку Лівонскай вайны ў 1561 годзе ўвайшла ў склад будучай Рэчы Паспалітай. У пачатку XVII стагоддзя перайшла да Швецыі, а ў 1721 годзе трапіла пад уладу Расіі. У савецкія часы была адміністрацыйным цэнтрам раёна.
Славутасці
- Сігулдскі замак
- Сігулдскі сярэдневяковы замак
- Турайдскі замак
- г.зв. «Швейцарскі дом»
- Пячора Гутманя паміж замкамі Сігулды і Тураіды. Гэта самая вялікая пячора ў Прыбалтыцы: вышыня складае 10 м, глыбіня — 19 м, шырыня — 12 м. У пячоры цячэ гаючы ручай.
- Канатная дарога
- Нацыянальны парк Гаўя (непадалёк ад горада)
Культура
У Сігулдзе кожнае лета праходзіць фестываль оперы пад адкрытым небам. Фестываль адзначаецца ў маі падчас цвіцення вішні.
Насельніцтва
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Agros[d], Кіпр
Altea[d], Іспанія
Bundoran[d], Ірландыя
Holstebro[d], Данія
Kőszeg[d], Венгрыя
Marsaskala[d], Мальта
Meerssen[d], Нідэрланды
Sesimbra[d], Партугалія
Tryavna[d], Балгарыя
Πρέβεζα[d], Грэцыя
Бад-Кёцтынг, Германія
Беладжа[d], Італія
Бірштаны, Літва
Гранвіль, Францыя
Зволен, Славакія
Каркіла, Фінляндыя
Кейла, Эстонія
Нідэранвен, Люксембург
Прэны, Літва
Сушыцы[d], Чэхія
Сірэт (горад), Румынія
Уфаліз, Бельгія
Хойна, Польшча
Цюры (воласць)[d], Эстонія
Чыятура, Грузія
Шкоф’я-Лока, Славенія
Шэрбарн[d], Вялікабрытанія
Юдэнбург, Аўстрыя
Remove ads
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Крыстэрс Апар’ёдс (нар. 1998) — латвійскі саначнік, прызёр чэмпіянату свету і Еўропы. Удзельнік зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года ў Пхёнчхане, бронзавы прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года у Пекіне.
Галерэя
- Турайдскі замак
- Новы Сігулдскі замак з паркам
- Руіны Сігулдскага сярэдневяковага замка
- Уваход у пячору Гутманю
- «Швейцарскі дом»
Зноскі
- Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 11 верасня 2017.
- Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 2 чэрвеня 2019.
- Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 19 лютага 2021.
- Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 15 чэрвеня 2021.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads