Багуслаў Гасеўскі

(1669—1744) біскуп смаленскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Багуслаў Гасеўскі
Remove ads

Багуслаў Корвін-Гасеўскі (Гасеўскі; 1669 — 23 чэрвеня 1744) — вялікалітоўскі рэлігійны дзеяч.

Хуткія факты Багуслаў Гасеўскі, пісар вялікі духоўны літоўскі ...

З роду Гасеўскіх. Паводле новых даследаванняў, сын генерала артылерыі Вялікага Княства Літоўскага Мацея Гасеўскага і Маргарыты Шваб[6], а не гетмана польнага літоўскага Вінцэнта Гасеўскага і Магдалены з Канапацкіх.

Духоўны пісар вялікі літоўскі з 1720 года[7]. З 1722 года біскуп-суфраган беларускі, з 1724 года біскуп смаленскі[8].

Remove ads

Біяграфія

У часы грамадзянскай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім падтрымліваў супраціўнікаў Сапегаў. У 1722 годзе зрабіўся суфраганам беларускім і біскупам тытулярным акатэнскім. У 1723 годзе ўвайшоў да віленскай капітулы, у 1724 годзе зрабіўся смаленскім біскупам.

У 1729 годзе як супраціўнік Аўгуста Моцнага склаў дагавор з французскім паслом Антуанам Фэлісам дэ Манці з мэтай дамагчыся стальцу для Станіслава Ляшчынскага. Атрымліваў ад Францыі ў памеры 60 тыс. ліўраў хабар за сарванне кожнага сойму ў часы гаспадарання Аўгуста Моцнага (сарваў соймы ў 1730 годзе ў Горадні і 1732 годзе ў Варшаве). Звяртаўся таксама да Расіі з мэтай змагання з абсалютызмам караля і вялікага князя, атрымаў ад расійскага пасла Фрыдрыха Казіміра фон Лёвенвольдэ 4 пары сабалёў і 100 залатых чырвонцаў. Быў расчараваны тым, што не атрымаў пасаду біскупа віленскага, і ў 1730 годзе на банкеце, дзе была ўся капітула, кінуў у новага біскупа Міхала Зянковіча келіхам і бутэлькай.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads