Барыс Абрамавіч Забораў

беларускі і французскі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia

Барыс Абрамавіч Забораў
Remove ads

Барыс Абрамавіч Забораў (16 кастрычніка 1935, Мінск20 студзеня 2021, Францыя[4]) — беларускі і французскі жывапісец і графік, сын мастака Абрама Заборава.

Хуткія факты Барыс Абрамавіч Забораў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

З 1949 па 1954 год вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, потым ў Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР. У 1956 годзе перавёўся ў Маскоўскі дзяржаўны мастацкі інстытут імя В. І. Сурыкава, скончыў яго ў 1961 г. па спецыяльнасці «мастак тэатра».

Быў сябрам Саюза мастакоў БССР (1962 —1979).

Жыў у г. Мінску, у 1979 годзе эмігрыраваў, жыў у Францыі (Парыж).

Памёр 20 студзеня 2021 года[5].

Remove ads

Творчасць

Працаваў у галіне кніжнай графікі і ў розных жанрах станковага жывапісу.

Займаўся мастацкім афармленнем кніг. Сярод іх зборнік вершаў балгарскіх паэтаў «Ад круч балканскіх», «Вей, ветрык» Яна Райніса, «Гамлет» і «Санеты» У. Шэкспіра, аповесць-казку «Кароль Мацюсь Першы» Я. Корчака, кнігі беларускіх аўтараў «Выбраная лірыка» Я. Купалы, «Раскідач» Р. Барадуліна, «Аўтограф» Ю. Свіркі і інш. Зрабіў ілюстрацыі да твораў Ф. Дастаеўскага («Пакорлівая»), А. Пушкіна («Казка аб царэ Салтане»), О. Уайльда «Казкі». У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь захоўваецца каля 50 графічных аркушаў Б. Заборава.

Выканаў 7 кніжных знакаў (экслібрысаў)[6].

У калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь знаходзяцца 5 жывапісных палотнаў 1960 — 1970-х гадоў: партрэты Уладзіміра Маякоўскага і эстонскай мастачкі Імры Арэк, карціны «Палескія музыкі» (1968) і «Зімовае свята», апошняе да эміграцыі палатно «Рамантычны пейзаж» (1977). 17 лютага 2009 г. мастак перадаў музею карціну «Гумно» (2008)[7].

З 27 кастрычніка па 10 снежня 2010 года творы Барыса Заборава экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[8].

Дзве карціны Заборава захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[9].

З 2014 года расейскі літаратурна—мастацкі часопіс «Знамя» пачаў друкаваць біяграфічнае апавестваванне Б. Заборава «То, што нельга забыць»[10]. У 2018 годзе гэты твор надрукаваны аддзельнай кнігай з малюнкамі аўтара[11].

Remove ads

Пра яго

Зноскі

  1. Fichier des personnes décédées mirror Праверана 17 лютага 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q100324112'></a>
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 25 сакавіка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19938912'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q54837'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q193563'></a>
  3. Памёр мастак Барыс Забораў. Наша Ніва (21 студзеня 2020). Праверана 21 студзеня 2020.
  4. Беларускі кніжны знак / склад. А. Тычына, В. Шматаў. — Мн.,: Беларусь, 1975. — 127 с. 12 000 экз.
  5. К церемонии передачи картин Б.А.Заборова и Дучица от МИДа НХМ РБ. Национальный художественный музей Республики Беларусь.(недаступная спасылка)
  6. Борис Заборов. Живопись. Рисунок. Скульптура(недаступная спасылка). Национальный художественный музей Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2017.
  7. Борис Заборов То, что нельзя забыть // Знамя : журнал. — 2017. — № 6.
  8. Борис Заборов. То, что нельзя забыть: автобиографическое повествование. — Санкт-Петербург: Вита Нова, 2018. — 348 с. 1 500 экз. ISBN 978-5-93898-671-8.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads