Барыс Сямёнавіч Акрэсцін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бары́с Сямё́навіч Акрэ́сцін (руск.: Борис Семёнович Окрестин; 18 лютага 1923, Масква — 6 ліпеня 1944, Мінскі раён) — ваенны лётчык, гвардыі старшы лейтэнант, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 18 лютага 1923 года ў Маскве.
Скончыў 7 класаў школы. Вучыўся ў аэраклубе «Метрабуда», працаваў у ім авіятэхнікам і лётчыкам-інструктарам. У 1942 годзе прызваны на службу ў РСЧА. У дзейнай арміі з верасня 1942 года на Сталінградскім, Паўднёвым, 4-м Украінскім, 3-м Беларускім франтах. Удзельнік Сталінградскай бітвы, вызвалення Украіны і Беларусі. У 1943 годзе ўступіў у ВКП(б).
Намеснік камандзіра эскадрыллі 74-га гвардзейскага штурмавога авіяпалка 1-й гвардзейскай авіядывізіі гвардыі старшы лейтэнант Акрэсцін да канца снежня 1943 года здзейсніў 381 баявы вылет, знішчыў больш за 40 танкаў, два бронеаўтамабілі, два самалёты і вялікую колькасць іншай баявой тэхнікі і жывой сілы праціўніка. Лятаў на самалётах По-2 і Іл-2. У баі над горадам Нікапалем (Днепрапятроўская вобласць) цяжка паранены. Удзельнічаў у вызваленні Талачына (Віцебская вобласць), штурмаваў эшалоны праціўніка на ўчастку чыгункі Орша—Талачын.
6 ліпеня 1944 года за 20 км на паўднёвы ўсход ад Мінска (у раёне вышыні 247 за 3 км на паўночны захад ад Абчака[1]) у час баёў па ліквідацыі варожай групоўкі, якая прарывалася з мінскага катла, самалёт Барыса Акрэсціна падбіты. Лётчык накіраваў ахопленую агнём машыну на калону праціўніка.
Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.
Remove ads
Узнагароды
Памяць
- Імя Барыса Акрэсціна ў 1966 годзе нададзена сярэдняй школе № 65 (сучасная гімназія № 30) у Мінску[2], на тэрыторыі школы помнік Акрэсціну і яшчэ 9 лётчыкам.
- Імем Барыса Акрэсціна названы вуліца Акрэсціна і завулак Акрэсціна ў Мінску, вуліца Акрэсціна ў Лідзе (Гродзенская вобласць) і вуліца Акрэсціна ў Саранцы (Пільнінскі раён , Ніжагародская вобласць Расіі).
- Імя Барыса Акрэсціна нададзена скверу ў Мінску ў межах вуліц Акрэсціна — Грушаўская — Дубравінская — Абухоўская — Пермская (бел.: «сквер Бары́са Акрэ́сціна», руск.: «сквер Бори́са Окре́стина»)[3].
- Помнік на магіле на Вайсковых могілках у Мінску.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads