Вадамерка сажалкавая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вадамерка сажалкавая[1][2][3] (Gerris lacustris) — від паўцвердакрылых насякомых роду Gerris сямейства Gerridae[4]. Упершыню апісаны ў 1758 годзе шведскім сістэматыкам Карлам Лінеем[5].
Remove ads
Апісанне і экалогія
Драпежнае насякомае каля 15 мм у даўжыню. Цела тонкае, буравата-шэрага адцення. Галава невялікая, з буйнымі вачыма. На канцах ног маюцца адчувальныя валасінкі, якія рэагуюць на рабізну на вадзе. Перасоўваецца па паверхні вады , выкарыстоўваючы заднія ногі як рулі; пярэднімі ж нагамі клоп захоплівае памерлых або патрапіўшых у ваду насякомых, якімі сілкуецца. Адчуваючы небяспеку, насякомае здольна хутка адскокваць ад раздражняльніка. Мае крылы[6].
Вадамерка сажалкавая можа сустракацца на вадаёмах з ранняй вясны да восені. Восенню ляцяць на зімоўку; групы зімуючых насякомых можна выявіць у абароненых месцах (напрыклад, у гаспадарчых пабудовах)[6].
Remove ads
Распаўсюджанне
Распаўсюджаная ў Афрыцы, Еўропе і паўночнай Азіі[5]. Засяляе сажалкі, канавы і вадаёмы з павольным цячэннем[7].
Зноскі
- Вадамеркі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 393
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads