Вадацяжная вежа (Слонім)
Слонім From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вадацяжная вежа — помнік архітэктуры ў горадзе Слонім (Гродзенская вобласць, Беларусь), размешчаны па вуліцы Вакзальная. Пабудавана з цэглы ў 1922 годзе, адначасова з будынкам чыгуначнага вакзала, разам з якім складае адзіны архітэктурны ансамбль.
Remove ads
Архітэктура
Трох’яруснае васьміграннае ў сячэнні збудаванне мае пластычныя архітэктурныя формы. Першы ярус — гэта магутнае аснаванне з вуглавымі контрфорсамі і маналітнымі плоскасцямі сцен. Звужаны да верху стройны другі ярус выкарыстаны як апора для трэцяга — верхняга аб’ёму, у якім размяшчаўся рэзервуар з вадой. Яго гранёная «чаша» завершана пластычным шатровым дахам з «заломам» і слухавымі вокнамі.
Remove ads
Літаратура
- Караткевіч В. Б., Кулагін А. М. Помнікі Слоніма. — Мінск: Навука і тэхніка, 1983.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Вадацяжная вежа (Слонім) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Вадацяжная вежа (Слонім) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

