Вадзяны вослік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вадзяны вослік
Remove ads

Вадзяны вослік (Asellus aquaticus) — від ракападобных з атрада Раўнаногія (Isopoda).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня ад 12 да 20 мм. Самцы буйнейшыя за самак.

Пашырэнне

Пашыраны ў прыбярэжнай зоне прэсных стаячых і з павольным цячэннем вадаёмаў Еўропы, за выключэннем Пірэнейскага паўвострава. Шматлікія на зарослых раслінамі ўчастках азёр, вадасховішчаў, рэк.

Асаблівасці біялогіі

Вадзяныя вослікі павольна поўзаюць па дне. Кормяцца жывымі і адмерлымі воднымі раслінамі, лісцем, якое падае ў вадаёмы.

Жывуць адзін год. Раз­мнажаюцца ўвесну; сам­ка вы­ношвае мо­ладзь у вы­вадковай сум­цы, размешчанай ля асновы груд­ных ног.

Ачышчае вадаёмы. З’яўляецца кормам для рыб.

Літаратура

  • Вадзяны вослік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 437. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мінск : Нар. асвета, 2010. — 222 с.: іл. ISBN 978-985-03-1367-6
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads