Раўнаногія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раўнаногія (Isopoda) — атрад вышэйшых ракаў.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня аа 0,1 мм да 37 см (пераважна 1—5 см). Цела пляскатае, сегментаванае. 1—2 пары грудных сегментаў зрастаюцца з галавой. Грудныя ногі служаць для падачы корму да рота (1-я пара) і перамяшчэння (аднолькавыя 7 пар, — адсюль назва), брушныя часткова ператвораны ў шчэлепы.
Распаўсюджанне
Вядомы з трыясу (каля 225 млн г. назад). Каля 4500 відаў. Пашыраны паўсюдна ў марскіх і прэсных вадаёмах, некаторыя — у глебе. На Беларусі найбольш трапляюцца вадзяны вослік (Asellus aquaticus), у вільготнай глебе і лясным подсціле — макрыцы (Oniscidea).
Асаблівасці біялогіі
Кормяцца раслінамі і іх рэшткамі, дэтрытам, ёсць драпежнікі. Пераважна раздзельнаполыя. Размнажэнне палавое, у некаторых — шляхам партэнагенезу. Развіццё без ператварэння.
Біяфільтратары і біямеліяратары, удзельнічаюць у біялагічным ачышчэнні вадаёмаў, у працэсах глебаўтварэння. Некаторыя віды — прамежкавыя гаспадары скрэбеняў (Acanthocephala), ёсць паразіты рыб і іншых ракападобных. Большасць водных відаў — корм для бентасаедных рыб.
Літаратура
- Гігіняк Ю. Раўнаногія ракападобныя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 377. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads