Вадзім Браніслававіч Спрынчан
беларускі паэт і перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вадзім Браніслававіч Спрынча́н[1] (14 студзеня 1950, Гомель, БССР) — беларускі рускамоўны паэт, перакладчык.
Remove ads
Біяграфія
Вадзім Спрынчан нарадзіўся ў сям’і паэта Браніслава Пятровіча Спрынчана. Разам з бацькамі ў 1963 годзе пераехаў у Мінск.
У 1972 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У Мінску абраўся шлюбам з Анастасіяй Паўлюкавец, з якой разам вучыліся на філфаку. Праз год у родным горадзе жонкі Лунінцы нарадзілася дачка — Аксана[2].
У 1972—1989 гадах працаваў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі паэзіі выдавецтва «Мастацкая літаратура».
З 1982 года — сябра Саюза пісьменнікаў СССР[3].
З 2003 па 2014 год працаваў рэдактарам аддзела паэзіі ў часопісе «Полымя»[4].
Remove ads
Творчасць
Дэбютаваў у друку з перакладамі паэзіі ў 1976 годзе (часопіс «Нёман»). Аўтар кніг лірыкі «Земля и звёзды» (1981) і «Свет неделимый» (1990).
Пераклаў на рускую мову вершы беларускіх паэтаў А. Пысіна, Р. Барадуліна, М. Стральцова, Г. Пашкова, Я. Янішчыц, А. Канапелькі і іншых.
Зноскі
- Вера Зарэцкая. Зарунела літаратурная ніва... . Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2014. Праверана 18 кастрычніка 2014.
- Браніслаў Спрынчан // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Складальнік А. К. Гардзіцкі. Пад рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 508. — 653 с. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- НГ-кнігарня: бібліятэка аднаго чытача. Спрынчан, А. В. . Народная газета (20 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2014. Праверана кастрычніка 2014.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads