Вадзім Мікалаевіч Шабека

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вадзім Мікалаевіч Шабека
Remove ads

Вадзі́м Мікала́евіч Шабе́ка (руск.: Вадим Николаевич Шебеко; 11 ліпеня 1864 — 12 лістапада 1943, Парыж) — расійскі вайсковы і дзяржаўны дзеяч, ваенны агент у ЗША і Германіі, гродзенскі губернатар і маскоўскі граданачальнік.

Хуткія факты Вадзім Мікалаевіч Шабека, Саратаўскі віцэ-губернатар ...
Remove ads

Біяграфія

Праваслаўны. Сын генерала-ад-кавалерыі Мікалая Ігнацьевіча Шабекі і Марыі Іванаўны Ганчаровай (1839—1935), пляменніцы Наталлі Ганчаровай. Брат дыпламата Мікалая Мікалаевіча Шабекі.

Скончыў Пажаскі корпус (1884), быў выпушчаны карнетам у Кавалергардскі полк. У 1894 годзе скончыў Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба (па 1-ым разрадзе).

Чыны: камер-паж (1883), паручнік (1888), штабс-ротмістр гвардыі (1894), капітан ГШ (1894), падпалкоўнік (1899), палкоўнік (за адзнаку, 1903), флігель-ад’ютант (1904), генерал-маёр (за адзнаку, 1913) з залічэннем у Світу.

Служыў старэйшым ад’ютантам штаба 2-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі (1895—1896). У 1896—1899 гадах знаходзіўся ў распараджэнні ваеннага агента ў Канстанцінопалі. Затым займаў пасады ваеннага агента ў ЗША (1899—1901) і Германіі (1901—1905). У 1904—1905 гадах знаходзіўся пры германскім імператары.

У 1905 годзе вярнуўся ў Расію і служыў у Генеральным штабе (1905—1913). Затым займаў пасады Саратаўскага віцэ-губернатара (люты—кастрычнік 1913), Гродзенскага губернатара (1913—1916). У лютым 1916 года быў прызначаны маскоўскім граданачальнікам, у красавіку 1917 года — звольнены ад службы па прашэнні, з мундзірам і пенсіяй.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі эміграваў ва Францыю. У 1920-я—1930-я гады быў саўладальнікам чайнай з антыкварнай крамай «Баярскі церам» у цэнтры Парыжа.

Памёр у 1943 годзе ў Парыжы.

Remove ads

Сям’я

Першая жонка (з 20 жніўня 1908; Брусель)[1] — Маргарыта Карлаўна Кандрацьева (1871—1919), народжаная баранеса Шылінг, удава памочніка матэрыяльных службаў Прывіслінскіх чыгунак. Дзеці народжаныя да шлюбу:

  • Уладзімір (1896—1920), паручнік Кавалергардскага палка, удзельнік Белага руху, ад’ютант генерала Слашчова. У 1920 годзе быў забіты бомбай на станцыі Джанкой.
  • Фёдар (1898—1983), выпускнік Пажаскага корпуса (1917), кавалергард, удзельнік Белага руху. У эміграцыі ў Францыі.
  • Марыя (?—пасля 1946)

Другая жонка — графіня Вера Уладзіміраўна Кляйнміхель (1877—1948), фрэйліна, дачка У. П. Кляйнміхеля, разведзеная княгіня Арбеліяні. Даводзілася Шабеку траюраднай сястрой. Аўтарка ўспамінаў, памерла ў Парыжы.

  • Вера (11.12.1919; Парыж— ?), у 1951 годзе ў Леоне выйшла замуж за Жана Леона Бішэ.
Remove ads

Узнагароды

Замежныя:

  • балгарскі Ордэн Святога Аляксандра 4-й ст. (1900);
  • чарнагорскі Ордэн Князя Данііла I 4-й ст. (1900);
  • асманскі Ордэн Меджыдые 3-й ст. (1900);
  • персідскі Ордэн Льва і Сонца 2-й ст. (1902);
  • прускі Ордэн Кароны 2-й ст. (1903);
  • вюртэмбергскі Ордэн Фрыдрыха 2-й ст. (1904);
  • гесэнскі Ордэн Філіпа Вялікадушнага 2-й ст. (1906);
  • дацкі Ордэн Данеброга 2-й ст. (1910).

Зноскі

  1. ЦГИА СПб. ф.19. оп.126. д.1691. с. 192.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads