Ваенна-марскія сілы Германіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вае́нна-марскі́я сі́лы Герма́ніі (ням.: Deutsche Marine — ⓘ) — адзін з відаў Бундэсвера («Федэральная Абарона»), нямецкіх узброеных сілаў. З 1956 года Германскія ВМС мелі назву Bundesmarine («Федэральныя ВМС»), але пасля адбыўшагася ўз'яднання ў 1990 годзе з усходненямецкай Фольксмарынэ («Народныя ВМС»), яны з 1995 года атрымалі назву Deutsche Marine («Германскія ВМС»).
Remove ads
Гісторыя
Ваенна-марскія сілы Германіі былі створаны адзінаццаць гадоў пасля сканчэння Другой сусветнай вайны ў 1956 годзе. Заснаванню нямецкай арміі папярэднічала падпісанне пагадненняў у Парыжы ў 1954 годзе, па якіх на тэрыторыі ФРГ быў адменены акупацыйны рэжым, адноўлены яе дзяржаўны суверэнітэт.
Пасля аб'яднання двух Германіі 12 верасня 1990 года, узброеныя сілы ГДР увайшлі ў склад бундэсвера. На той момант ВМС складалі максімальную колькасць пасля Другой сусветнай вайны 36 тыс. чалавек. Пасля заканчэння халоднай вайны нямецкі ўрад прыйшоў да адзінага меркавання, што такія буйныя ВМС не патрэбныя.
У адпаведнасці з планамі міністэрства абароны ФРГ, да 2010 года агульная колькасць ВМС была скарочана да 19 тыс. ваеннаслужачых, што дало магчымасць мець у іх складзе пяць флатылій: марской авіяцыі, фрэгатаў, катараў, мінных тральшчыкаў, падводных лодак. Акрамя таго, структура ВМС Германіі уключала пяць забяспечваючых камандаванняў і камандаванне сістэмамі кіравання ВМС. Былі таксама скарочаны на 70% асабісты склад падраздзялення аховы тэрытарыяльных вод і зменен іх арганізацыйна-штатная структура. Са студзеня 2001 года ідзе планавае расфарміраванне камандавання раёнаў базавання ВМС, таксама пачаўся працэс перадачы медыка-санітарных падраздзяленняў у склад МСС. У студзені 2002 года пачалося пераўтварэнне камандавання флота, а са студзеня 2010 года пачалося расфарміраванне школы забеспячэння ВМС.
Remove ads
Структура

Ваенна-марскія сілы ўключаюць: флот, марскую авіяцыю і падраздзяленні спецыяльнага прызначэння. Кіраўніцтва ваенна-марскімі сіламі ажыццяўляе інспектар ВМС праз галоўны штаб ВМС. Яму падпарадкаваныя аператыўнае камандаванне і цэнтральнае ўпраўленне. Нямецкі флот складаецца з 2 флатылій, кожная з якіх складаецца з 3—6 эскадраў.
Ваенна-Марскі Флот з'яўляецца галоўным складнікам і асновай марскога патэнцыялу Германіі, адным з інструментаў знешняй палітыкі дзяржавы і прызначаны для забеспячэння абароны інтарэсаў Германіі і яе саюзнікаў у Сусветным акіяне ваеннымі метадамі, падтрымання ваенна- палітычнай стабільнасці ў прылеглых да яе марах, ваеннай бяспекі з марскіх і акіянскіх накірункаў. Ваенна-Марскі Флот ажыццяўляе стрымліванне ад прымянення ваеннай сілы або пагрозы яе прымянення ў дачыненні да Германіі, абарону ваеннымі метадамі суверэнітэту Германіі, які распаўсюджваецца за межы яе сухапутнай тэрыторыі на ўнутраныя марскія вады і тэрытарыяльнае мора, суверэнных правоў у выключнай эканамічнай зоне і на кантынентальным шэльфе, а таксама свабоды адкрытага мора. Акрамя таго, Ваенна-марскі Флот забяспечвае ваенна-марскую прысутнасць у Сусветным акіяне, дэманстрацыю сцяга, візіты караблёў і судоў Ваенна-Марскога Флота, удзел у ажыццяўляемых сусветнай супольнасцю ваенных, міратворчых і гуманітарных акцыях, якія адказваюць інтарэсам Германіі.
- Штаб-кватэра Нямецкага флота (Marinekommando), Ростак
- 1-я Флатылія (Einsatzflottille 1) (Штаб у Кіле)
- 1-ы эскадрон карветаў (1. Korvettengeschwader), Варнемюндэ
- 1-ы эскадрон падводных лодак(1. Ubootgeschwader), Экернфёрдэ
- Вучэбны цэнтр падводных лодак (Ausbildungszentrum Unterseeboote), Экернфёрдэ
- 3-і эскадрон тралення (3. Minensuchgeschwader), Кіль
- 5-ы эскадрон тралення (5. Minensuchgeschwader), Кіль
- 7-ы эскадрон хуткіх патрольных лодак (7. Schnellbootgeschwader), Варнемюндэ
- Баталён абароны ваенна-марскіх сілаў (Seebataillon), Экернфёрдэ
- Камандаванне Спецыяльных марскіх аперацый SEK-M (Kommando Spezialkräfte Marine), Экернфёрдэ
- Ваенна-марская база Кіль (Kiel Marinestützpunktkommando)
- Ваенна-марская база Экернфёрдэ
- Ваенна-марская база Варнемюндэ
- 2-я флатылія (Einsatzflottille 2), Вільгельмсгафен
- Штаб 2-й флатыліі
- 2-і эскадрон фрэгатаў (2. Fregattengeschwader), Вільгельмсгафен
- 4-ы эскадрон фрэгатаў (4. Fregattengeschwader), Вільгельмсгафен
- Дапаможны эскадрон (Trossgeschwader), Вільгельмсгафен
- Ваенна-марская база Вільгельмсгафен
- Камандаванне ваенна-марской авіяцыі (Marinefliegerkommando), Нордхольц
- 3-я марская авіяцыйная эскадра (Marinefliegergeschwader 3), Нордхольц
- 5-я марская авіяцыйная эскадра (Marinefliegergeschwader 5), Нордхольц
- Камандаванне забеспячэння ВМС (Marineunterstützungskommando - MUKdo)
- Ваенна-марскі медыцынскі інстытут (Schiffahrtsmedizinisches Institut), Кіль
- Ваенна-марская акадэмія (Marineschule Mürwik), Фленсбург
- Школа ўнтэр-афіцэраў (Marineunteroffiziersschule), Плён
- Інжынерная школа (Marinetechnikschule), Параў, недалёка ад Штральзунда
- Школа ваенна-марскіх аперацый (Marineoperationsschule), Брэмерхафен
- Навучальны Цэнтр ваенна-марскіх пашкоджанняў (Ausbildungszentrum für Schiffssicherung), Нойштат-ін-Хальштайн
- 1-я Флатылія (Einsatzflottille 1) (Штаб у Кіле)
Remove ads
Склад ВМС
Усе судны ў складзе ВМС Германіі ўласнай вытворчасці.
Станам на снежань 2016 года ў склад ВМС Германіі ўваходзяць наступныя судны:
Remove ads
Марская авіяцыя

- 3-я марская авіяцыйная эскадра «Граф Цэпелін» (ням.: Marinefliegergeschwader 3 «Graf Zeppelin»)
- 5-я марская авіяцыйная эскадра (ням.: Marinefliegergeschwader 5)
Remove ads
Прэфікс караблёў і суднаў ВМФ Германіі
У ВМФ Германіі выкарыстоўваецца прэфікс па тыпу карабля. Прэфікс па прыналежнасці да ваенна-марскіх сілаў дзяржавы адсутнічае.
Сцягі караблёў і суднаў ВМФ Германіі
- Сцяг караблёў і суднаў ВМФ Германіі
- Гюйс караблёў і суднаў ВМФ Германіі
- Сцяг дапаможных караблёў і суднаў ВМФ Германіі
Сцягі службовых асобаў ВМС Германіі
- Сцяг адмірала ВМС Германіі
- Сцяг віцэ-адмірала ВМС Германіі
- Сцяг контр-адмірала ВМС Германіі
- Сцяг камандора ВМС Германіі
- Вымпел камандзіра флатыліі або эскадры
- Вымпел камандзіра дывізіёна
- Вымпел баявых караблёў
Знакі адрознення
Адміралы і афіцэры
Унтэрафіцэры і матросы

Remove ads
Зноскі
- Die Stärke der Streitkräfte [Personnel strength of German Armed Forces] (9 лютага 2017). Праверана 10 лютага 2017.
- "World Air Forces 2017". Flightglobal: 10. Праверана 10 February 2017.
- Nachrichtenfernsehen, n-tv. Marine stellt U36 in Dienst: Bundeswehr bekommt neue U-Boote . n-tv.de. Праверана 7 December 2016.
- Biggest Cuts In Years Are Coming For Germany . Aviation Week (23 студзеня 2012). Праверана 27 студзеня 2012.(недаступная спасылка)
- Nachrichtenfernsehen, n-tv. Fünf Schiffe für 1,5 Milliarden Euro: Bundeswehr soll neue Korvetten bekommen . n-tv.de. Праверана 7 December 2016.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads