Вайцяшын
вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вайцяшы́н[1] (трансліт.: Vajciašyn, руск.: Войтешин) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пескаўскага сельсавета. Размешчана за 17 км ад Бярозы, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Бронная Гара.
Remove ads
Гісторыя
Вядомы з XIX ст. ў Вайцяшынскім сельскім таварыстве. У 1867 годзе апрацоўвалася 338 дзес. зручнай і 18 дзес. нязручнай зямлі. У 1870 годзе ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 годзе вядомы пад назвай Вайцяшына, дзейнічала кузня.
З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства, 79 будынкаў.
З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска ў Пескаўскім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Паводле перапісу 1959 годзе 152 гаспадаркі, 637 жыхароў. У 1970 годзе ў саўгасе «Пескаўскі», ферма саўгаса.
Remove ads
Планіроўка
Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы з двухбаковай забудовай, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, да якой з паўночнага ўсходу далучаецца кароткая вуліца, а з паўднёвага захаду кароткі завулак, які злучае вёску з чыгуначным паўстанкам Вайцяшын; у паўднёвай частцы завулак злучае Вайцяшын з кароткай паралельнай асноўнай вуліцай.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 124 двары, 243 жыхары.
Славутасці
Абеліск на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1941 годзе ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі (1967).
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Вайташы́н
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads