Ваканай
горад у Японіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ваканай[1] (яп.: 稚内市 Ваканай-сі) — порт на востраве Хакайда, самы паўночны горад Японіі.
Плошча горада складае 760,84 км²,[2] насельніцтва — 38 944 чалавека (30 верасня 2010)[3], шчыльнасць насельніцтва — 51,19 чал./км².
Горад размешчаны на беразе праліва Лаперуза Ахоцкага мора, які аддзяляе Хакайда ад вострава Сахалін. Заснаваны горад 1 красавіка 1949 года. Клімат вільготны, дажджлівы і ветраны, за год выпадае больш за 1 100 мм ападкаў. Узімку звычайна выпадае снег.
Гарады Южна-Сахалінск, Невельск і Карсакаў — пабрацімы Ваканая.[4] Порт часта наведваецца маракамі з Расіі.
Remove ads
Клімат
Клімат Ваканая ўмераны мусонны. З-за ўплыву цёплага цячэння Курасіа зімы тут значна цяплейшыя, чым у размешчаным непадалёк Южна-Сахалінску, а таксама, чым у Тэрнеі, размешчаным прыкладна на адной жа шыраце з Ваканаем.
Remove ads
Транспарт
Канцавая станцыя Галоўнай лініі Соя. Злучаны з Карсакавым паромнай пераправай.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
- Выгляд з узгорка
- Уначы
- Захад
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — карта Японіі
- Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
- 住民基本台帳人口・世帯数 (яп.) . Hokkaido Government (30 жніўня 2010). — Статыстычныя даныя губернатарства Хакайда. Праверана 31 снежня 2010.
- Сайт Адміністрацыі Карсакаўскай ДА(недаступная спасылка)
- System of Social and Demographic Statistics of Japan - Total population (Both sexes) — Статыстычнае бюро Японіі. Праверана 17 сакавіка 2019.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads