Валеўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ва́леўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2007 г. вёска) Валеўка.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Валеўкаўскі сельсавет у складзе Валеўкаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна. У 1976 годзе ў склад Ятраўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Концавічы, Кудавічы, Падбор’е і Парэчча), наўзамен у склад сельсавета з Ятраўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Багудзенка, Косічы, Лабачы, Навасёлкі, Новыя Ганчары, Старыя Ганчары і Тулічава)[1]. 25 чэрвеня 2008 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ятраўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: Жадунь, Заполле, Зарэчка, Калмацкаўшчына, Клёны, Концавічы, Кудавічы, Мілеўцы, Падбор’е, Парэчча, Ціхінка, Ятра)[2].
Remove ads
Склад
У склад сельсавета ўваходзяць 27 населеных пунктаў (2018 г.):
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1828 чалавек[3], з іх 94,1 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 2,2 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года — 1420 чалавек[5].
Насельніцтва, жыхароў: 1828 (2009 г.), 1479 (2017 г.), 1556 (2018 г.).
Арганізацыі і прадпрыемствы
- Сельскагаспадарчае рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Свіцязь» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.
- Аддзяленне ААТ «Кашалева-Агра».
Гандаль і сфера паслуг
- комплексна-прыёмныя пункты у аграгарадку Валеўка; вёсцы Ятра
- філіял АСБ «Беларусбанк» у аграгарадку Валеўка
- лазня ў в. Харосіца
- паштовае аддзяленне сувязі ў аграгарадку Нягневічы
- крамы ў аграгарадку Валеўка; вёсцы Ятра.
Установы адукацыі
- ДУА «Валеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа»
Установы аховы здароўя
- Санаторый «Свіцязь» – філіял санаторыя «Магістральны» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі
- дзіцячы аздараўленчы лагер «Свіцязь» Навагрудскага раёна
- Валеўская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі
- аптэчны пункт у аграгарадку Валеўка
- фельчарска-акушэрскія пункты ў вёсках в Багудзенка і Ятра
Культура
- Валеўскі сельскі Дом культуры
- Запольскі сельскі Дом культуры
- Валеўская сельская бібліятэка
- Запольская сельская бібліятэка
Воінскія пахаванні
- абеліскі воінам-землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у аграгарадку Валеўка і вёсках Ятра, Кудавічы, Валеўка, Тулічава
- стэла Камышаву — камандзіру партызанскага атрада ў вёсцы Ятра
- Брацкая магіла каля школы ў аграгарадку Валеўка
Славутасці
- Петрапаўлаўская царква ў аграгарадку Валеўка — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагоддзяў
- Праваслаўная царква ў вёсцы Ятра
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads