Валка
горад у Латвіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валка (лат.: Valka) — горад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Валкаўскага края. Плошча 14,36 км². Насельніцтва 5891 чал. (2012).
Remove ads
Геаграфія
Размешчаны на мяжы з Эстоніяй (горад Валга). Плошча горада — 14,2 км².
Гісторыя
Горад Валк (па-нямецку) упершыню згадваецца ў 1286 годзе, у 1419 годзе быў рэзідэнцыяй ландтага Лівонскай канфедэрацыі. Гарадскія правы былі дадзены польскім каралём Стэфанам Баторыем у 1584 годзе.
У XIX стагоддзі з’явілася чыгунка. 15 лістапада 1917 г. у Валцы было прынята Рашэнне аб абвяшчэнні незалежнай Латвійскай Рэспублікі. Сцяг Латвіі быў узняты першы раз менавіта ў гэтым горадзе. З 1 ліпеня 1920 года горад быў падзелены паміж Латвіяй і Эстоніяй.
Remove ads
Насельніцтва
Культура, славутасці
Краязнаўчы музей. Помнікі архітэктуры — былы дом барона фон Урангеля (1645), евангелісцкая лютэранская царква Святой Катрыны (упершыню згадваецца ў 1477, разбурана ў 1702 і 1752 гадах, пазней аднаўлялася).
Галерэя
- Семінарысцкая вуліца
- Рыжская вуліца на мяжы з Эстоніяй.
- Шматпавярховы дом.
- рака Педэлі.
Гарады-пабрацімы
Валга (эст.: Valga), Эстонія
Торніа (фінск.: Tornio), Фінляндыя
Аляксандраў-Куяўскі (польск.: Aleksandrów Kujawski), Польшча
Дзюрбюі (фр.: Durbuy), Бельгія
Вайсенбург (ням.: Weißenburg), Германія
Тврдошын (славацк.: Tvrdošín), Славакія
Орымаціла (фінск.: Orimattila), Фінляндыя
Франкфурт-на-Одэры (ням.: Frankfurt an der Oder), Германія
Нарва (эст.: Narva), Эстонія
Івангарад, Расія
Новае Дзявяткіна, Расія
Светагорск, Расія
Слубіцы (польск.: Słubice), Польшча
Іматра (фінск.: Imatra), Фінляндыя
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads