Вальдывія
горад у Чылі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вальды́вія (ісп.: Valdivia) — горад і марскі порт у Чылі. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай камуны, правінцыі Вальдывія і вобласці Лос-Рыяс. Станам на 2002 год насельніцтва горада складае 127 750 чалавек.
Тэрыторыя камуны — 1015,60 км². Колькасць насельніцтва — 153 577 жыхароў (2007). Шчыльнасць насельніцтва — 151,22 чал./км².
Remove ads
Геаграфія
Горад размешчаны за 745 кіламетраў на паўднёвы захад ад сталіцы Чылі горада Сант’яга. Порт знаходзіцца на рацэ Вальдывіі, за 20 кіламетраў ад вусця. Праз горад працякаюць тры ракі: Кау-Кау на поўначы, Крусес на захадзе і Вальдывія на паўднёвым усходзе. Яны ўтвараюць рачны востраў Тэха, які цяпер знаходзіцца ў межах горада. Першапачаткова востраў быў па-за горадам, але нямецкія імігранты пачалі там сяліцца і з 1939 года востраў злучылі з цэнтрам горада мостам «дэ Вальдывія Педра». У 1960 годзе пасля землетрасення большая частка заходняй часткі вострава апусцілася ніжэй узроўню вады.
Remove ads
Гісторыя
Горад заснаваў першы губернатар Чылі канкістадор Педра дэ Вальдывія 9 лютага 1552 года. Доўгі час паселішча Санта-Марыа-ля-Блака-дэ-Вальдывія было адным з фарпостаў іспанскіх каланізатараў, аж да 1810—1811 гадоў, калі Чылі стала незалежнай дзяржавай.
У 1954 годзе ў горадзе быў адкрыты ўніверсітэт, а 22 мая 1960 года недалёка ад горада знаходзіўся эпіцэнтр самага магутнага ў гісторыі вымярэнняў землетрасення, у выніку чаго горад быў практычна разбураны.
Remove ads
Клімат
Горад размешчаны на 39-й паралелі паўднёвай шыраты, аднак, з-за халоднага і магутнага цячэння Гумбальта клімат халаднаваты і вільготны, але роўны, тэмпература ніжэй нуля і спёка бываюць вельмі рэдка. Сярэдняя тэмпература на працягу года вагаецца ад 8 да 16-17 °C, а ападкаў у выглядзе дажджу выпадае каля 2000 мм у год, што амаль у тры разы больш, чым у Лондане. Снег выпадае вельмі рэдка і хутка растае.
Remove ads
Дэмаграфія
Паводле звестак, сабраных падчас перапісу Нацыянальным інстытутам статыстыкі, насельніцтва камуны складае 153 577 чалавек, з якіх 75 239 мужчын і 78 338 жанчын.
Насельніцтва камуны складае 41,1 % ад агульнай колькасці насельніцтва вобласці Лос-Рыяс. 9,01 % складае сельскае і 90,99 % — гарадское насельніцтва.
Гарады-пабрацімы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads