Валянціна Ніканораўна Шчадрына

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валянціна Ніканораўна Шчадрына́ (28 мая 1927, в. Вербавічы, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласць27 снежня 2008) — расійская перакладчыца. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1977).

Хуткія факты Валянціна Ніканораўна Шчадрына, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла ў 1951 годзе БДУ. Працавала ў беларускіх і расійскіх выдавецтвах, перыядычным друку, настаўнічала. У 19681987 гадах у сакратарыяце праўлення Саюза пісьменнікаў СССР, кансультант па беларускай літаратуры.

Пераклады

Друкуецца з 1961 года. На рускую мову пераклала творы: «Кастры завірухі» Л. Арабей (1970), «Пачакай, затрымайся…» А. Васілевіч (1972), «Халады ў пачатку вясны» (1973) і «Дзень перад святам» (1980) А. Кудраўца, «Белы камень» А. Асіпенкі (1974), «Каласы пад сярпом тваім» (1974, 1979), «Сівая легенда» (1981), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1983, 1990) і «Чорны замак Альшанскі» (1984) У. Караткевіча, «Чорныя буслы» Л. Гаўрылкіна, «Порт прызначэння» А. Крыгі, «Найдорф» І. Пташнікава (усе 1977), «Дажынкі» М. Тычыны (1981), «Ранішнія сны» М. Гіля, «Адзін дождж на ўсіх» М. Кацюшэнкі, «Рукі на кляновым лісце» Я. Скрыгана (усе 1985), «Стронга» У. Ягоўдзіка (1987), «Белыя брады» Х. Лялько, «У крутаверці дзён» Р. Семашкевіча (абодва 1989), асобныя апавяданні і аповесці В. Быкава, В. Віткі, B. Коўтун, М. Купрэева, У. Рубанава, І. Чыгрынава і інш.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads