Вербавіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ве́рбавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Вербавічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Нараўлянскага раёна Мазырскай акругі БССР, з 26 ліпеня 1930 года Нараўлянскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 29 кастрычніка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Цешкаўскага сельсавета (вёскі Карпавічы і Цешкаў)[1]. У 1961 годзе ў склад сельсавета з Нараўлянскага сельсавета перададзена вёска Канатоп[2]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ельскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 9 населеных пунктаў[3]. 8 студзеня 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Даўлядоўскага (8 населеных пунктаў: вёскі Асіпоўка, Белая Сарока, Вяпры, Даўляды, Надтачаеўка, Ражава, Хаткі і Хутар-Лес) і Дзёрнавіцкага (7 населеных пунктаў: вёскі Антонаўка, Бярозаўка, Вяжышча, Данілееўка, Дзёрнавічы, Ліхаўня і Новы Майдан) сельсаветаў[4]. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Галоўчыцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Антонаў і Грушаўка)[5].
20 студзеня 2005 года скасаваны вёскі Гамарня, Данілееўка, Дворышча, Карпавічы, Ліхаўня[6], 9 чэрвеня 2006 года — вёска Цешкаў[7]. 1 снежня 2009 года вёска Канатоп перададзена ў склад Нараўлянскага сельсавета[8]. 29 снежня 2011 года скасавана вёска Белы Бераг[9].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 638 чалавек[10], з іх 76,5 % — беларусы, 12,3 % — рускія, 5,5 % — палякі, 4,3 % — украінцы[11]; паводле перапісу 2019 года (4 населеныя пункты) — 443 чалавекі[12].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 кастрычніка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
- Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 чэрвеня, 13 ліпеня і 10 жніўня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 28 (948).
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. Архівавана 20 красавіка 2022. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads