Валянціна Пятроўна Мыслівец

Герой Сацыялістычнай Працы (1966), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валянціна Пятроўна Мыслівец (нар. 10 сакавіка 1918, вёска Ачыжа, Ігуменскі павет, Мінская губерня, РСФСР — 24 жніўня 2011, вёска Дабрынёва, Дзяржынскі раён, Мінская вобласьць, Беларусь) — даярка Дзяржынскай дзяржплемстанцыі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці, Беларуская ССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 7-га склікання.

Хуткія факты Валянціна Пятроўна Мыслівец, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў 1918 годзе ў сялянскай сям’і ў вёсцы Ачыжа (сёння Чэрвенскі раён, Мінская вобласць). Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны працавала з верасня 1945 года ў калгасе імя Леніна і з красавіка 1950 па май 1986 года — рознарабочай, даяркай на Дзяржынскай дзяржплемстанцыі (дзяржплемстанцыя «Шыкатавічы») Дзяржынскага раёна.

Адна з першых у раёне дасягнула рубеж у пяць тысяч кілаграмаў малака з кожнай фуражнай каровы. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, воўны і іншай прадукцыі ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

У 1967 годзе ўступіла ў КПСС. Абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1967—1971).

Пасля выхаду на пенсію ў 1986 годзе жыла ў вёсцы Дабрынёва Дзяржынскага раёна, дзе памерла ў 2011 годзе[1].

Памяць

У горадзе Дзяржынск на Алеі Герояў усталяваны памятны знак, прысвечаны Валянціне Мыслівец.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads