Валянцін Антонавіч Кірыленка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валянцін Антонавіч Кірыленка (25 снежня 1928, в. Кругавец, Гомельская вобласць3 ліпеня 1995) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (фарфор).

Хуткія факты Валянцін Антонавіч Кірыленка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 25 снежня 1928 года ў вёсцы Кругавец Гомельскай вобласці. Скончыў у 1957 годзе Львоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва. Вучыўся ў Т. Паражняка, М. Бяляева, І. Скабалы. Удзельнік мастацкіх выставак з 1957 года[2].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1964 года[2].

Працаваў у 1957-1995 гадах на Мінскім фарфоравым заводзе[2].

Памёр 3 ліпеня 1995 года[2].

Творчасць

Працаваў у галіне прыкладнога мастацтва (фарфор). Асноўныя творы: дэкаратыўныя вазы «Палессе», «40 гадоў БССР», «Сузор’е»; вазы для кветак «Васількі», «Колас», «Ваўчок», «Кветкі», «Народная», «Перамога», «Блакітная», «Усход»; чайны сервіз «Блакітныя лісты»; наборы графінаў для лікёру, гарлачоў, шклянак[2].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, музеі фарфоравага завода ў Мінску, фондах БСМ[2].

Remove ads

Зноскі

1. Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL

2. Кірыленка Валянцін Антонавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. 3 000 экз. ISBN 985-6427-09-6.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads