Валянцін Аркадзевіч Астаповіч
архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянцін Аркадзевіч Астаповіч (10 снежня 1932, Менск — 1993) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і беларускага графіка Аркадзя Антонавіча Астаповіча (1896—1941)[1].
Скончыў у 1958 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у Белдзіпрасельбудзе, галоўным архітэктарам доследна-канструктарскага бюро Мінгандальмантажу БССР, у 1963—1977 гадах — кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам праектаў у Белдзяржпраекце[2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражываў у г. Жодзіна Мінскай вобласці.
Remove ads
Творчасць
Аўтар праектаў (у аўтарскім калектыве) гасцініцы «Магілёў», Дом спорту, забудова праспекта Пушкіна, Шміта (1963—1975)[2], палаца культуры і тэхнікі вытворчага аб’яднання «Хімвалакно» (1977; сааўтары Я. Смальгоўскі, В. Ладыгіна)[3] у Магілёве; гасцініцы «Інтурыст» у Брэсце (1965—1975)[2]; серыі 88[4] тыпавых праектаў 5- і 9-павярховых жылых дамоў[2], блок-секцый[4] і інтэрнатаў (1975-79)[2], эксперыментальных дамоў серыі 88 Гродзенскай лініі[4].
Remove ads
Зноскі
- Астапович Валентин Аркадьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- 51. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
- Ольга Брянцева Основные этапы развития жилища в Республике Беларусь (20—80-е г.) (руск.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads