Валянцін Багратавіч Тапурыдзэ
савецкі грузінскі скульптар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянцін Багратавіч Тапуры́дзэ (груз. ვალენტინ თოფურიძე; 31 снежня 1907 (13 студзеня 1908)[4] — 17 лютага 1980[5]) — савецкі грузінскі скульптар . Народны мастак Грузінскай ССР (1958), правадзейны член Акадэміі мастацтваў СССР (1970, член-карэспандэнт з 1958 года[5]).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Тыфлісе. У 1931 годзе скончыў Тбіліскую акадэмію мастацтваў. Вучань Я. І. Нікаладзэ, М. П. Кандэлакі, Я. Я. Лансерэ І. А. Шарлеманя[4]. З 1938 года выкладаў у Тбіліскай акадэміі мастацтваў, з 1962 года — прафесар, у 1972—1980 гадах — кіраўнік творчай майстэрні скульптуры[5].
Творчасць
Творчасць Валянціна Тапурыдзэ адметная манументалізмам, эпічнасцю па вобразным ладзе. Акрамя манументальнага жанру, працаваў у жанры партрэтнай скульптуры.

Сярод твораў скульптара: фігура «Перамога» і статуя А. Цэрэтэлі на будынку тэатра ў Чыятуры (1945—1950); помнікі У. І. Леніну ў Тбілісі (1956), Калінінградзе (1958, на Плошчы Перамогі), Руставі (1961), Маскве; скульптурныя кампазіцыі і партрэты «Паэт А. Цэрэтэлі» (1949), «Перамога» (1950), «Рабочы-ліцейшчык» (1957), «Дзяўчына» (1960), «У. І. Ленін» (1961), «Акцёр Эрнст Буш» (1966), «Архітэктар Р. В. Чхеідзэ» (1971) і іншыя.
Remove ads
Узнагароды і званні
- Народны мастак Грузінскай ССР (1958)
- Сталінская прэмія другой ступені (1950)
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Медалі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads