Валянцін Барысавіч Рыбакоў

беларускі дыпламат From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валянці́н Бары́савіч Рыбако́ў (нар.1958, Томск, РСФСР) — беларускі дыпламат.

Хуткія факты Валянцін Барысавіч Рыбакоў, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1958 годзе ў Томску. Бацька быў ваенным. Калі Валянціну не было яшчэ двух год, яго бацьку з сям’ёй накіравалі ў БССР, на поўдзень рэспублікі[1]. З залатым медалём скончыў сярэднюю школу.

У 1980 годзе скончыў з адзнакай перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў па спецыяльнасці «Англійская і французская мовы». Адразу пасля сканчэння ўніверсітэта быў накіраваны ў Пасольства СССР у Індыі на пасалу перакладчыка ў апараце дарадчыка па эканамічных пытаннях[1].

З 1993 года на дыпламатычнай службе. У 1994 годзе прайшоў трохмесячную стажыроўку для дыпламатаў з краін былога СССР у Інстытуце знешнепалітычнай службы Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША.

У 1993—1994 гадах — трэці сакратар Сакратарыята Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1994—1999 гадах працаваў першым сакратаром Пасольства Рэспублікі Беларусь у ЗША. У 1999—2001 гадах — начальнік упраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2001—2003 гадах — саветнік Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН. У 2003—2005 гадах працаваў саветнікам, саветнікам-пасланнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у ЗША. У 2005 годзе назначаны начальнікам упраўлення Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2005—2006 гадах — пасол па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2006—2013 гадах — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Са студзеня 2013 года па 7 жніўня 2017 года[2] працаваў намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

7 жніўня 2017 года прызначаны на пасаду прадстаўніка Беларусі пры ААН[3].

Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. Валодае англійскай і французскай мовамі.

Remove ads

Сям’я

Жонка — Наталля Уладзіміраўна Пяткевіч (1972 г.н.), былая першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Мае сына.

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads