Наталля Уладзіміраўна Пяткевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наталля Уладзіміраўна Пяткевіч, па нараджэнні Краўчанка (руск.: Наталья Владимировна Петкевич; нар. 24 кастрычніка 1972, Мінск) — беларуская дзяржаўная дзяячка, дзяячка рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. Кандыдат юрыдычных навук (1998). Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (з 2025 года).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 24 кастрычніка 1972 года ў Мінску.
У 1994 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1994 года пачала працаваць у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 1994—1995 гадах займала пасаду вядучага спецыяліста аддзела дзяржаўнага права дзяржаўна-прававога ўпраўлення. У 1995—1998 гадах — галоўны спецыяліст, саветнік-кансультант, загадчык аддзела дзяржаўнага і міжнароднага права дзяржаўна-прававога ўпраўлення. У 1998—1999 гадах працавала начальнікам упраўлення дзяржаўнага і міжнароднага права галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення, у 1999—2001 гадах — намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення дзяржаўнага і міжнароднага права галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення[1].
У 2001—2004 гадах годзе працавала прэс-сакратаром Прэзідэнта Беларусі, з лістапада 2004 года па 2009 год — намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
З 9 студзеня 2009 годзе па снежань 2010 года працавала першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 1 верасня 2011 года па 1 кастрычніка 2014 года працавала памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У 2015—2019 гадах займала пасаду генеральнага дырэктара ААТ «ШАНТЭР»[1].
27 чэрвеня 2024 года прызначана першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].
22 мая 2025 года прызначана Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, які курыруе сацыяльную сферу. Таксама Наталля Пяткевіч надзелена паўнамоцтвамі прадстаўніка ад Беларусі ў Савеце ЕЭК , па пытаннях дзейнасці Беларусі ў рамках ЕАЭС і назначана нацыянальным каардынатарам Беларусі па пытаннях СНД[3].
Remove ads
Санкцыі ЕС, ЗША
У 2006 годзе ЗША ўнеслі Пяткевіч у санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб, а краіны-члены ЕС — у спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, за ўдзел у фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2006 года[4][5][6].
Сям’я
Першы муж — Уладзіслаў Пяткевіч. Cын — Філіп Уладзіслававіч Пяткевіч[7] (нар. 1997), выкладчык-стажор кафедры гаспадарчага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[8].
27 сакавіка 2009 года выйшла замуж за Аляксандра Мартыненку — намесніка старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь (2003—2011).
У 2018 годзе выйшла замуж за Валянціна Рыбакова, пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads