Ваніна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ваніна[2] (руск.: Ва́нино) — пасёлак гарадскога тыпу ў Хабараўскам краі Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ванінскага раёна, размешчаны на мацерыковым узбярэжжы Татарскага праліва Японскага мора.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню бухта з’явілася на расійскіх марскіх картах у 1876 годзе, дзякуючы экспедыцыі па даследаванні Татарскага праліва. Гісторыя засялення паселішча пачынаецца з 1907 года, са з’яўленнем лесапрамыслоўца Цішкіна, адсюль і першая назва населенага пункта — Цішкіна. Засваенне бухты пачалося ў 1939 годзе. Да гэтага часу ў бухце знаходзілася толькі адно прадпрыемства — Лесаўчастак. Афіцыйная дата заснавання порта — 18 кастрычніка 1943 года.
У красавіку 1944 года быў датэрмінова здадзены ў эксплуатацыю першы пірс, 20 ліпеня 1945 года з Камсамольска-на-Амуры ў бухту Ваніна прыбыў першы цягнік. У будаўніцтве чыгункі вялікую ролю адыгралі зняволеныя, салдаты будаўнічых батальёнаў, а таксама каля 50 тысяч ваеннапалонных. У пасёлку была адкрыта чыгуначная станцыя, якая носіць назву «Ваніна-Вакзал». Порт Ваніна, Ванінскі ТПЛ (Ванінскі транзітна-перасыльны лагер) стаў перасадачным пунктам для этапаў вязняў, якія накіроўваліся на Калыму.
Remove ads
Насельніцтва
Remove ads
Вядомыя асобы
- Марына Наталіч (нар. 1950) — беларуская паэтка і празаік.
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). — карта Хабараўскага края
- Хабаровский край и Еврейская автономная область : опыт энцикл. геогр. слов. / Приамур. геогр. о-во ; [гл. ред. И. Д. Пензин. — Хабаровск : Восток-пресс, 1995. — 327 с. — На обл. загл.: Энциклопедия Хабаровского края и Еврейской автономной области. — Библиогр.: с. 318–321. — 7000 экз.]
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads