Вапнаўка мяцёльчатая
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ва́пнаўка мяцёльчатая (мяцёлчатая[1]), Перакаці-поле[2] (Gypsophila paniculata) — від кветкавых раслін з роду Вапнаўка (Gypsophila) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 40—100[2] см, голая або залозіста апушаная ў ніжняй частцы. Сцябло галінастае, часам утварае куст шарападобнай формы. Лісце супраціўнае, сядзячае, суцэльнае, ланцэтнай формы, з васковым налётам і гладкім краем. Кветкі шматлікія, белага колеру, у раскідзістых мяцёльчатых суквеццях. Плод — сухая каробачка.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна паходзіць з Міжземнамор’я. Распаўсюдзілася на тэрыторыі стэпавых зон паўднёвай часткі Расіі. Расце на сухіх лугах, узлесках і палянах хвойных лясоў, камяністых і пясчаных глебах, у стэпах, на пашах і агародах. Святлолюбівая расліна.
Гаспадарчае значэнне
Лекавая расліна. Мае інсектыцыдныя ўласцівасці. Карані вапнаўкі мяцёльчатай, вядомыя пад назвай «белы мыльны корань», маюць да 30 % сапанінаў і выкарыстоўваюцца ў якасці сурагата мыла, на выраб шампуняў і мыйных парашкоў[2].
Ядавітая расліна. Можа выклікаць атручванне жывёлы. Добры меданос.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads