Вапнаўка сценная

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Вапнаўка сценная
Remove ads

Вапнаўка сце́нная[1][2] (Gypsophila muralis) — від кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae), распаўсюджаны ў Еўразіі.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Лісце лінейнае, 1—2,5 мм даўжынёй. Чашачкі шырока званочкавыя, 2,5—3 мм даўжынёй. Пялёсткі ў два разы даўжэй чашачкі[2]. Аднагадовая травяністая расліна 5—15 см вышынёй. Сцябло багата галінаванае ад асновы, ад голага да практычна голага, блакітнавата-зялёнае. Лісце супраціўнае, без хвосціка. Ліставыя пласціны лінейныя, з цэлым краем, блакітнавата-зялёныя. Суквецце няшчыльнае шматкветкавае. Вяночак радыяльна-сіметрычны, далікатна ружовы, прыкладна 0,5—1 см шырынёй; пялёсткаў 5, цэлыя, цёмна-жыльных. Чашачка 5-лісточкавая, бела-паласатая. Тычынак 10. Плод — вузка-яйкападобны, расшчапляецца на 4 часткі, каробачка, даўжэй чашачкі[3].

Remove ads

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўразіі; натуралізаваны ў Японіі, на далёкім усходзе Расіі, Канадзе [Антарыа, Квебек], паўночны ўсход ЗША[4][5][6].

Ва Украіне від расце на стэпавых схілах, ля дарог, пустазелле амаль на ўсёй тэрыторыі, часта[2].

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. К.: Наукова думка, 1987. — С. 79. (руск.) (укр.)
  3. luontoportti.com. (англ.)
  4. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  5. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
  6. bgbm.org. (англ.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads