Варанчанскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Варанча́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Варонча. Плошча — 6673 га.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Варанчэўскі сельсавет у складзе Валеўкаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 13 населеных пунктаў[1]. 16 сакавіка 1987 года скасавана вёска Сапліцы (злілася з вёскай Горбатавічы)[2]. 21 жніўня 1989 года скасаваны, тэрыторыя (13 населеных пунктаў: вёскі Белыя Лугі, Варонча, Горбатавічы, Куневічы, Літараўшчына, Мінакі, Падгайна, Равіны, Раманы, Саленікі, Трасейкі, Труднава, Цінявічы) далучана да Цырынскага сельсавета[3].
28 верасня 1995 года адноўлены як Варанчанскі сельсавет. 4 красавіка 2017 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Райцаўскага сельсавета[4].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 681 чалавек[5], з іх 83,3 % — беларусы, 14,4 % — палякі[6].
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: аграгарадок Варонча, вёскі Белыя Лугі, Горбатавічы, Куневічы, Літараўшчына, Мінакі, Падгайна, Равіны, Раманы, Саленікі, Трасейкі, Труднава, Цінявічы.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads