Сапліцы

былы хутар у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сапліцыmap
Remove ads

Саплі́цы (руск.: Соплицы, польск.: Soplicowo) — колішняя вёска ў Беларусі[1]. Знаходзілася на тэрыторыі Варанчанскага сельсавета Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці[2].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Першапачаткова вёска (дакладней — засценак) называлася Сапліца, Сапліцы ці Сопліцы][3][4][5]. Падчас знаходжання засценку ў складзе Расійскай імперыі поруч з іншымі найменнямі вёскі[6] з'яўляецца таксама назва Сапліцава (польск.: Soplicowo)[7], якая выкарыстоўвалася ў тым ліку ў міжваеннай Польшчы[8].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Засценак Сапліцы ў складзе Вялікага Княства Літоўскага ўваходзіў у склад Наваградскага павета Навагрудскага ваяводства. Засценак належаў Сапліцам (Сопліцам)[5]

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе вёска апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Наваградскім павеце Мінскай губерні, з'яўлялася шляхецкай ваколіцай[9][10].

Вёска Райца, якая знаходзілася побач Сапліцаў належала брату каханай Адама Міцкевіча Марылі — Юзафа Верашчакі. У 1897 годзе Верашчакі прадалі маёнтак Путкамерам (унукам Марылі). У 1910 годзе яго атрымала ў пасаг дачка Яніна, пабраўшыся шлюбам з прафесарам Кракаўскага ўніверсітэта Адамам Жултоўскім.

У часы Першай сусветнай вайны ў лютым 1918 года Сапліцы занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі засценак увайшоў у склад Беларускай ССР[11]. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Сапліцы апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. Увайшлі ў склад гміны Цырын Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства, у засценку ў 1921 годзе жыло 29 жыхароў, сярод якіх 23 былі каталікамі, 6 праваслаўнымі[8].

У 1939 годзе Сапліцы ўвайшлі ў склад БССР. У 1987 г. Сапліцы былі канчаткова знесены і перасталі існаваць.

Remove ads

У культуры

Сапліцы ўзгадаў Адам Міцкевіч у ’’Пане Тадэвушы’’[3][4][7]. Уласна ад Сапліцаў ці ад прозвішча ўладальнікаў Сапліцаў Міцкевіч узяў назву месца дзеяння паэмы. Аднак засценак быў не адзіным прататыпам міцкевічаўскага Сапліцава[3][12].

Вядома, што Адама Міцкевіча звязвалі сваяцкія сувязі з сапраўднымі гаспадарамі мястэчка. Сапліцы (польск.: Saplісоwіе) былі ў сваяцтве з уладальнікамі суседніх Горбатавічаў Міцкевічамі праз шлюб Адама Міцкевіча (стрыечнага дзеда паэта) з Вікторыяй Сапліцай у 1779 г.[5]

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads