Цырынскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цы́рынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Цырын.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валеўкаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кайшоўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. 21 жніўня 1989 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Варанчэўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Белыя Лугі, Варонча, Горбатавічы, Куневічы, Літараўшчына, Мінакі, Падгайна, Равіны, Раманы, Саленікі, Трасейкі, Труднава, Цінявічы)[2]. 28 верасня 1995 года з часткі сельсавета ўтвораны Варанчанскі сельсавет.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1254 чалавекі[3], з іх 94,7 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 1,9 % — палякі, 0,9 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1020 чалавек[5].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads