Варшаўская бітва (1920)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Варшаўская бітва (1920)
Remove ads

Варшаўская бітва (руск.: Варшáвское сражéние, польск.: Bitwa Warszawska), часам завецца Цудам над Віслай (польск.: Cud nad Wisłą) — вырашальная бітва ў польска-савецкай вайне 1919—1920 гадоў, якая пачалася неўзабаве пасля заканчэння Першай сусветнай вайны ў 1918 г. і цягнулася да заключэння Рыжскай мірнага дагавора (1921).

Хуткія факты Дата, Месца ...

Бітва працягвалася з 12 па 25 жніўня 1920 года па хадзе набліжэння войскаў Чырвонай Арміі пад камандваннем Міхаіла Тухачэўскага да польскай сталіцы ў Варшаве і сумежнай Модлінскай крэпасці. 16 жніўня 1920 года польскія сілы пад камандваннем Юзафа Пілсудскага контратакавалі з поўдня, правакуючы савецкую армію да дысарганізаванага адступлення на ўсход і ў напрамку да Нёмана. Прыблізныя страты савецкай арміі налічвалі 10 000 забітых, 500 зніклых, 30 000 параненых і 66 000 узятых у палон салдат. Польскія страты налічвалі 4500 забітых, 10 000 зніклых і 22 000 параненых салдат.

Перад перамогай Польшчы пад Віслай, як бальшавікі, так і большасць замежных экспертаў лічылі, што Польшча знаходзіцца на грані паражэння. Ашаламляльная, нечаканая польская перамога зламала бальшавіцкія сілы. Паводле Леніна, бальшавікі «пацярпелі жудаснае паражэнне»[1]. У наступных месяцах, шэраг польскіх перамогаў, якія паследвалі за Варшаўскай бітвай захавалі незалежнасць Польшчы і прывялі да мірнага дагавора з Савецкім Саюзам 1921 года, забяспечваючы ўсходнія межы польскай дзяржавы.

Remove ads

Зноскі

  1. Sketches from a Secret War by Timothy Snyder, Yale University Press, 2007, p. 11

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads