Вастралодачнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вастралодачнік
Remove ads

Вастралодачнік, Вастралодка[1] (Oxytropis) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны (часта без сцябла), паўкусцікі або калючыя, звычайна падушкападобныя кусцікі. Лісце чаргаванае, няпарнаперыстае, рэдка простае або трайчастае. Кветкі рознага колеру, у пазушных гронкападобных суквеццях. Лодачка на канцы выцягнутая ў вастрыё (адсюль назва). Плод — невялікі, звычайна аднагнездавы апушаны боб.

Арэал і віды

Налічваецца каля 400 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўночным паўшар’і, у асноўным на поўдні ў гарах. На тэрыторыі Беларусі рэдка трапляецца вастралодачнік валасісты (Oxytropis pilosa).

Прымяненне

Дэкаратыўныя, кармавыя і лекавыя расліны.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 92. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads