Васіль Іванавіч Шаладонаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васі́ль Іва́навіч Шаладо́наў (10 ліпеня 1948, в. Граб’ё Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці, БССР — 1 сакавіка 2007, Мінск) — былы Генеральны пракурор Беларусі, дзяржаўны саветнік юстыцыі 2-га класа, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь[1].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці правазнаўства.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1966 годзе на нафта-і газаздабыўных прадпрыемствах Мазыра і Рэчыцы. Пасля заканчэння юрыдычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта працаваў у органах пракуратуры, быў сакратаром Лоеўскага раённага камітэта ЛКСМ Беларусі, пасля гэтага зноў у органах пракуратуры. У верасні 1978 быў прызначаны Добрушскім міжраённым пракурорам, а ў красавіку 1983 — Рэчыцкім міжраённым пракурорам.
У 1984 годзе быў прызначаны першым намеснікам пракурора Гомельскай вобласці.
У 1990 годзе быў абраны народным дэпутатам БССР, затым намеснікам Старшыні Вярхоўнага Савета БССР. У часы жнівеньскага путча, у інтерв'ю радыё, выступіў у падтрымку путчыстаў.
23 снежня 1992 года быў абраны Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь.[2]
Remove ads
Зноскі
- http://prokuratura.gov.by/main.aspx?guid=10943 Архівавана 2 красавіка 2015. // Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь (руск.)
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads