Васіль Васілевіч Верашчагін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Васілевіч Верашчагін (14 (26) кастрычніка 1842[1], Чарапавец, Наўгародская губерня[2][3] — 31 сакавіка (13 красавіка) 1904[1], Порт-Артур[d], Ta-lien[d]) — расійскі жывапісец-баталіст.
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1860—1863), у майстэрні Ж. Л. Жэрома ў Парыжы (1864—1865). Вандраваў па Расіі, Заходняй Еўропе, Сірыі, Палесціне, Індыі, Японіі, ЗША і інш. Удзельнічаў у заваяванні Сярэдняй Азіі (1867—1868), руска-турэцкай (1877—1878) і руска-японскай (1904—1905) войнах. Быў блізкі да перасоўнікаў.
Загінуў у Порт-Артуры пры выбуху на браняносцы «Петрапаўлаўск» 13 красавіка 1904 года.
Remove ads
Працы
У тэматычных серыях карцін «Туркестанская» (1871—1874), «Балканская» (1877—1878 і 1880), на тэму вайны 1812 (1887—1904) і іншых паказаў жорсткія будні вайны («Пасля няўдачы. (Пераможаныя)», 1868), цяжар і героіку ратнай працы (трыптых «На Шыпцы ўсё спакойна!», 1878—1879), мужнасць і маральную сілу народа-змагара («Не чапай, дай падысці!», 1887—1895). У яго творах рамантычнае ўвасабленне ваенных сутыкненняў саступіла месца філасофскім разважанням пра вайну («Апафеоз вайны», «Нападаюць знянацку», 1871), выкрыццю рэлігійнага фанатызму («Трыумфуюць», 1872), каланіялізму («Задушэнне індыйскага паўстання англічанамі», 1884).
Па ўласных замалёўках і натурных эцюдах стварыў адметны жанр дакументальна-этнаграфічнага жывапісу, дзе спалучыў дакументальную дакладнасць адлюстравання з дасканала распрацаванай кампазіцыяй, выразным малюнкам, каларыстычным рашэннем («У гарах Алатау», 1869—1870, «Дзверы Цімура (Тамерлана)», 1872—1873, «Маўзалей Тадж-Махал у Агры», 1874—1878, і іншыя).
Remove ads
Памяць
У 1954 годзе вуліца ў Фрунзенскім раёне горада Мінска атрымала імя Васіля Васілевіча Верашчагіна.
Зноскі
- Верещагин Василий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- RKDartists
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads