Васіль Васілевіч Верашчагін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Васіль Васілевіч Верашчагін
Remove ads

Васіль Васілевіч Верашчагін (14 (26) кастрычніка 1842[1], Чарапавец, Наўгародская губерня[2][3]31 сакавіка (13 красавіка) 1904[1], Порт-Артур[d], Ta-lien[d]) — расійскі жывапісец-баталіст.

Хуткія факты Васіль Васілевіч Верашчагін, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1860—1863), у майстэрні Ж. Л. Жэрома ў Парыжы (1864—1865). Вандраваў па Расіі, Заходняй Еўропе, Сірыі, Палесціне, Індыі, Японіі, ЗША і інш. Удзельнічаў у заваяванні Сярэдняй Азіі (1867—1868), руска-турэцкай (1877—1878) і руска-японскай (1904—1905) войнах. Быў блізкі да перасоўнікаў.

Загінуў у Порт-Артуры пры выбуху на браняносцы «Петрапаўлаўск» 13 красавіка 1904 года.

Remove ads

Працы

У тэматычных серыях карцін «Туркестанская» (1871—1874), «Балканская» (1877—1878 і 1880), на тэму вайны 1812 (1887—1904) і іншых паказаў жорсткія будні вайны («Пасля няўдачы. (Пераможаныя)», 1868), цяжар і героіку ратнай працы (трыптых «На Шыпцы ўсё спакойна!», 1878—1879), мужнасць і маральную сілу народа-змагара («Не чапай, дай падысці!», 1887—1895). У яго творах рамантычнае ўвасабленне ваенных сутыкненняў саступіла месца філасофскім разважанням пра вайну («Апафеоз вайны», «Нападаюць знянацку», 1871), выкрыццю рэлігійнага фанатызму («Трыумфуюць», 1872), каланіялізму («Задушэнне індыйскага паўстання англічанамі», 1884).

Па ўласных замалёўках і натурных эцюдах стварыў адметны жанр дакументальна-этнаграфічнага жывапісу, дзе спалучыў дакументальную дакладнасць адлюстравання з дасканала распрацаванай кампазіцыяй, выразным малюнкам, каларыстычным рашэннем («У гарах Алатау», 1869—1870, «Дзверы Цімура (Тамерлана)», 1872—1873, «Маўзалей Тадж-Махал у Агры», 1874—1878, і іншыя).

Remove ads

Памяць

У 1954 годзе вуліца ў Фрунзенскім раёне горада Мінска атрымала імя Васіля Васілевіча Верашчагіна.

Зноскі

1. Верещагин Василий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.

2. Vasily Vasilyevich Vereshchagin // Encyclopædia Britannica

3. RKDartists

4. JSTOR — 1995.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads