Васіль Васілевіч Галубовіч

беларускі тэатральны мастак From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Васілевіч Галубо́віч[1] (28 снежня (10 студзеня) 1910, Коханава, Талачынскі раён — 29 снежня 1991) — беларускі тэатральны мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў Казахскай ССР (1954). Лаўрэат Сталінскай прэміі СССР (1952)[2].

Хуткія факты Васіль Васілевіч Галубовіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Пераехаў у Екацярынаслаў (цяпер горад Дніпро) ва Украіне, дзе атрымаў сярэднюю адукацыю, а таксама наведваў драматычную студыю пры чыгуначнай станцыі Дзіёўка (прыгарад Екацярынаслава, цяпер у складзе Дніпра).

У 1927 годзе паступіў і ў 1932 годзе скончыў Кіеўскі мастацкі інстытут  (руск.)[2]. Яго настаўнікам быў Фёдар Крычэўскі — першы рэктар Украінскай акадэміі мастацтваў, прафесар Кіеўскага мастацкага інстытута, заслужаны дзеяч мастацтваў УССР.

Пасля сканчэння ВНУ Галубовіч вярнуўся ў Днепрапятроўск (цяпер Дняпро). У 1932 годзе працаваў кіраўніком мастацка-плакатнай майстэрні пры Цэнтральным Палацы культуры металургаў Поўдню.

Як тэатральны мастак пачаў працаваць у тэатрах Днепрапятроўска (ТЮГ, оперным тэатры  (руск.), 1933—1941). Потым (1943—1946) — у саратаўскіх тэатрах (ТЮГ  (руск.), Тэатр імя К. Маркса  (руск.)). У 1946—1958 гадах — галоўны мастак у Казахскім драматычным тэатры[2].

У 1958—1962 гадах — галоўны мастак Тэатра імя Я. Купалы[2]. У 1963—1973 гадах — галоўны мастак Рускага драматычнага тэатра БССР.

З 1947 года выкладчык Алмацінскага мастацкага вучылішча  (руск.), у 1959—1965 гадах — Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.

Remove ads

Творчасць

У Тэатры імя Я. Купалы аформіў спектаклі «Дні нашага нараджэння» І. Мележа (1958), «Смерць ваяводы  (польск.)» Ю. Славацкага (1959), «Уваскрасенне  (руск.)» паводле Л. Талстога (1960)[2].

У Рускім драматычным тэатры БССР стварыў дэкарацыі да спектакляў «Узнятая цаліна  (руск.)» паводле М. Шолахава (1963), «Антоній і Клеапатра  (руск.)» У. Шэкспіра (1964), «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча (1965), «Маскарад  (руск.)» М. Лермантава (1966), «Марыя» А. Салынскага  (руск.) (1970), «Птушкі нашай маладосці» І. Друцэ  (руск.) (1972)[2].

Таксама аформіў спектаклі ў Брэсцкім абласным драматычным тэатры: «Дні нашага жыцця» Л. Андрэева (1976), «Варвары» М. Горкага (1979)[2].

Remove ads

Узнагароды

Сталінская прэмія (1952) за спектакль «Абай  (руск.)» М. А. Аўэзава, пастаўлены на сцэне Казахскім драматычным тэатры[2].

Зноскі

  1. Голубович Василий Васильевич // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 156. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads