Васіль Змітравіч Сакалоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Змітравіч Сакалоў (3 лютага 1919, в. Іванаўка, Хварасцянскі раён, Варонежская губерня — 8 сакавіка 1990, Масква) — рускі празаік, нарысіст, паэт.
Remove ads
Біяграфія
3 сялян. Нарадзіўся 3 лютага 1919 года ў вёсцы Іванаўка Хварасцянскага раёна Варонежскай губерні (цяпер Добрынскі раён Ліпецкай вобласці)[1].
Пасля заканчэння ў 1936 годзе Хварасцянскай сярэдняй школы паступіў у Літінстытут імя М. Горкага ў Маскве[1].
3 1936 працаваў у рэдакцыі газеты «Колхозная правда» Шахманскага раёна Варонежскай вобласці, у дзіцячай газеце «Будь готов», камсамольскай газеце «Молодой коммунист» у г. Варонежы. 3 1939 на вайсковай службе; супрацоўнічаў у газеце Арлоўскай ваеннай акругі «Сталинец» (1939—1941)[1].
3 пачатку вайны — на фронце ўдзельнік баёў пад Барысавам, карэспандэнт франтавых газет. Пасля ранення лячыўся ў шпіталі ў Кіргізіі (з лістапада 1941 па сакавік 1942). у 1942—1946 гадах у франтавой газеце «Советский воин». У складзе савецкіх войск быў у Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі. У 1944 годзе ўступіў у члены КПСС. 3 1946 ваенны карэспандэнт газеты «Красная звезда» ў Румыніі і Балгарыі[1].
3 1948 года спецкар і нарысіст той жа газеты ў Мінску. Падпалкоўнік[1].
3 сярэдзіны 1950-х гадоў жыў і працаваў у Маскве[1].
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1952 года[2].
Памёр 8 сакавіка 1990 года ў Маскве[1]. Пахаваны на Траекураўскіх могілках Масквы[2].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ст., Чырвонай Зоркі (двойчы), «Знак Пашаны», медалямі[1].
Творчасць
Пісаў на рускай мове. Творчы шлях В. Сакалоў пачаў як журналіст у канцы 1930-х гг. Вайна і вайсковая служба вызначылі галоўную тэму яго літаратурнай дзейнасці. Першы нарыс «Батарэя ідзе на Захад» і апавяданне «Казка пра яблыню» апублікаваў у 1945 у Варонежы ў зборніку «Варонежцы — Героі Савецкага Саюза» і альманаху «Литературный Воронеж». У гэтым жа годзе з’явілася некалькі яго нарысаў у зборніку «Героі Трэцяга Украінскага» (Кіеў), а ў 1947 - некалькі нарысаў і апавяданняў у зборніку «Бяссмерце»[1].
У канцы 1940 — пачатку 1950 друкаваўся пераважна ў Мінску, змяшчаў нарысы і апавяданні ў альманаху «Советская Отчизна», а таксама (у перакладзе) у «Полымі». Асобнымі выданнямі выйшлі кнігі яго нарысаў «Раніца новай Балгарыі» (1951), «Раўненне на сцяг» (1952) і апавяданняў «Дарога пачынаецца ў Маскве» (1952). У сваіх творах В. Сакалоў паказвае гераізм і мужнасць савецкіх воінаў у час Вялікай Айчыннай вайны, апісвае жыццё ў братніх славянскіх краінах пасля вызвалення ад фашызму. Найбольш удалымі, псіхалагічна напоўненымі з’яўляюцца яго апавяданні «Сакрэт дзядзькі Тудора», «Венгерская рапсодыя», «Гэта было ў Радопах», аповесць «Паводка», прысвечаная палескім меліяратарам[1].
Асобныя апавяданні В. Сакалова перакладзены на беларускую і балгарскую мовы[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads