Васіль Канстанцінавіч Старавойтаў
гаспадарчы дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Канстанцінавіч Старавойтаў (13 чэрвеня 1924 — 19 лютага 2013[2]) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 8-га і 10-га скліканняў, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1966, 1984). Палітвязень Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 13 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Барок Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.
Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне ў якасці байца, пазней — памочніка начальніка штаба 600-га партызанскага атрада. У верасні 1943 года Васіля Старавойтава, партызанамі разам з бацькам, прынялі кандыдатам у члены камуністычнай партыі.
Працяглы час знаходзіўся на камсамольскай і партыйнай працы.
У 1957—1968 гадах працаваў дырэктарам саўгаса «Раднянскі» Клімавіцкага раёна.
У 1968—1997 гадах — старшыня калгаса «Світанак» імя К. П. Арлоўскага. За поспехі ў рабоце стаў двойчы Героем сацыялістычнай працы[3]. Актыўна ўдзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці Беларусі. Абіраўся дэлегатам XXV, XXVI і XXVII з’ездаў КПСС, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 8-га і 10-га скліканняў, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, членам бюро Кіраўскага райкама партыі.
У складаныя 1990-я гады Старавойтаў працягваў кіраваць гаспадаркай, ператворанай у закрытае акцыянернае таварыства. Да 1994 годзе на рахунках гаспадаркі было 5,5 млрд рублёў.
Выступаў з крытыкай Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, не падтрымаў яго кандыдатуру на выбарах 1994 года. Адкрыта на ўсю краіну ўсумніўся ў дзелавых якасцях былога дырэктара саўгаса «Гарадзец»[4]. Стаў адным з першых яго палітвязняў[5].
У кастрычніку 1997 года быў адхілены ад працы і арыштаваны. Абвінавачваўся ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў, эканамічных злачынствах, хабары, арганізацыі забойства кіраўніка Магілёўскага Дзяржкантролю Мікалуцкага. У той перыяд было арыштавана шмат людзей, у тым ліку Старавойтаў і, са скандальнай дэманстрацыяй на беларускім тэлебачаньні, міністр сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў[6].
Правёў за кратамі амаль паўтары года. У СІЗА ён перанёс два сардэчныя прыступы, мікраінсульт, пасля якога не мог гаварыць, практычна страціў зрок. У 1999 годзе быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму і канфіскацыяй маёмасці. Працэс над Васілём Старавойтавым атрымаў шырокі грамадскі рэзананс у беларускай, расійскай і замежнай прэсе.
Пасля вызвалення з месцаў зняволення вярнуўся дадому. Удзельнічаў у палітычным жыцці краіны, быў сябрам палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Жыў у вёсцы Мышкавічы Магілёўскай вобласці.
Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі. У 1978 годзе прысвоена званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР».
Remove ads
Зноскі
- Узнагароды Васіля Старавойтава Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Старавойтаў Васіль Канстанцінавіч (1924)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2022. Праверана 16 мая 2017.
- Васіль Старавойтаў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2016. Праверана 16 мая 2017.
- [Адзін дзень палітвязьня. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2009, — 364 с. С.106-113. ISBN 978-0-929849-27-0]
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads