Васіль Раманавіч Брайцаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Раманавіч Брайцаў (10 сакавіка 1878, в. Забялышын, цяпер Хоцімскі раён Магілёўскай вобласці — 6 ліпеня 1964) — савецкі хірург. Брат І. Р. Брайцава і Я. Брайцава. Акадэмік АМН СССР (1945). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1946).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1906 годзе Маскоўскі ўніверсітэт. У 1911—1913 гадах земскі ўрач у Пінску. 3 1919 г. ў Вышэйшай медыцынскай школе, Цэнтральнай клінічнай бальніцы імя М. А. Сямашкі, з 1937 г. адначасова ў Цэнтральным інстытуце ўдасканалення ўрачоў у Маскве.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па праблемах раку прамой кішкі, лячэнні язвавай хваробы страўніка і дванаццаціперснай кішкі, пластыцы стрававода, метадах лячэння раненняў крывяносных сасудаў і перыферычных нервовых ствалоў.
Узнагароды
Ганаровы член Хірургічнага таварыства Беларусі. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Памёр 6.7.1964 г.
Творы
- Острый аппендицит. М., 1946;
- Заболевания прямой кишки. М., 1952;
- Врожденные (дизонтогенетические) образования средостения и лёгких. М., 1960.
Літаратура
- Бра́йцаў Васіль Раманавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 238. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Памяць: Хоцімскі раён: гісторыка-дакум. хроніка / Гал. рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 505.
- Бржэскі, В. Нашы землякі / В. Бржэскі // Шлях Кастрычніка. — 1980. — 29 мая.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads