Забялышын

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Забялы́шын[2][3] (трансліт.: Zabialyšyn, руск.: Забелышин) — аграгарадок у Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Забялышынскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Аграгарадок знаходзіцца за 32 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Клімавічы—Сураж, за 182 кіламетры ад Магілёва. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз вёскі Трасціно, Маркаўка і далей па шашы ХоцімскКраснаполле.[2]

Рэльеф раўнінны, на захадзе мяжуе з лесам. Праз вёску цячэ ручай (прыток ракі Сураж), на якім утворана запруда. На паўднёвым усходзе цячэ другі ручай (прыток ракі Мужычок).[2]

Планіроўка радыяльная. Ад трохвугольнай невялікай плошчы адыходзяць працяглыя крывалінейныя вуліцы, перакрыжаваныя другараднымі вуліцамі і завулкамі. Забудова пераважна двухбаковая, шчыльная, індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Новыя вуліцы забудаваны мураванымі аднакватэрнымі дамамі, а ў цэнтры ўзведзены 2 двухпавярховыя мураваныя 8-кватэрныя дамы. Грамадскія будынкі размешчаны ў цэнтры, вакол плошчы.[2]

Remove ads

Гісторыя

Вядомы з 18 стагоддзя. У 1715 годзе, ратуючыся ад улад Рэчы Паспалітай, з Крычава збеглі 5 сямей, якія далі пачатак паселішчу. У 1768 годзе заснаваны маёнтак, шляхецкая ўласнасць. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі.[2]

У 1885 годзе — цэнтр воласці ў Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерні. Апрача земляробства, вяскоўцы займаліся кравецкім, стальмашным, кавальскім і адходным промысламі. Працавала школа, у якой у 1889 годзе навучалася 35 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак. Мелася бальніца (адкрыта не пазней за 1880 год) і царква. У 1897 годзе дзейнічалі 4 крамы, хлебазапасны магазін, піцейны дом, праводзіліся 2 кірмашы на год.[2]

З 1919 года ў Клімавіцкім павеце Гомельскай губерні РСФСР. У лістападзе 1919 года створана сельскагаспадарчая арцель «Свет». 14 снежня 1922 года — закуначна-збытавое таварыства. З 20 жніўня 1924 года — цэнтр сельсавета ў Хоцімскім раёне. З 1926 года пачалі дзейнічаць фельчарска-акушэрскі пункт і бальніца. У пачатку 1930-х гадоў на мясцовым спіртзаводзе была зманціравана энергаўстаноўка, вёска атрымала электраасвятленне. У 1930-я гады вяскоўцы ўступілі ў калгас.[2]

У Вялікую Айчынную вайну са жніўня 1941 года да 27 верасня 1943 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.[2]

У 1967 годзе да вёскі далучаны пасёлак Свет, у 1975 годзе — вёска Хацімча, пасёлкі Стары і Фралоўка. У 1986 годзе вёска стала цэнтрам саўгаса «Забялышын».[2]

Remove ads

Інфраструктура

У 2007 годзе ў аграгарадку дзейнічалі дзіцячы сад-яслі, сярэдняя школа, Дом культуры, музычная школа, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі і «Беларусбанка», амбулаторыя, аптэка, гандлёвы цэнтр, сталовая.[2]

Thumb
Вясковая хата.

Насельніцтва

  • 1799 год — 141 жыхар, 20 двароў[2].
  • 1885 год — 253 жыхары, 31 двор[2].
  • 1897 год — 251 жыхар, 56 двароў[2].
  • 1909 год — 269 жыхароў, 53 двары[2].
  • 1986 год — 997 жыхароў, 362 гаспадаркі[2].
  • 1997 год — 628 жыхароў, 374 двары[4].
  • 2007 год — 807 жыхароў, 319 двароў[2].
  • 2016 год — 824 жыхары[5].

Памятныя мясціны

  • Драўляная царква, пабудаваная ў 1843 годзе. З'яўляецца помнікам драўлянага дойлідства з элементамі класіцызму.[2]
  • Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну (пастаўлены ў 1967 годзе).[2]
  • Магіла Якуба Брайцава на мясцовых могілках.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7. Кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — С. 257—258. — 544 с. ISBN 978-985-11-0452-5.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads